На абласной спартакіядзе – лепшыя

Спорт

На працягу двух дзён у г. Гомелі праходзіла абласная спартакіяда сярод сельскіх жыхароў работнікаў аграпрамысловага комплексу па настольнаму тэнісу і гіравому спорту.



У паядынках па настольнаму тэнісу ўдзельнічала 18 каманд з раёнаў вобласці. Наша каманда заняла чацвёртае месца, прайграўшы толькі адну гульню сваім сапернікам з Лельчыц.



Вынік добры. І прынеслі яго раёну настаўніца пачатковых класаў Паселіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Наталля Лапцева і трэнер-метадыст цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва г. Хойнікі Андрэй Харэцкі.



У залатой сярэдзіне, заняўшы адзінаццатае месца, апынуліся і нашы гіравікі. А ўвогуле з пройдзеных трох відаў абласной спартакіяды каманда нашага раёна займае трэцяе месца.



У. Вяргейчык, дырэктар Хойніцкага фізкультурна-спартыўнага клуба.     



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *