Спаборнічалі вяскоўцы

Спорт

На стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама 25 мая праводзіліся спаборніцтвы па міні-футболу па праграме круглагадовай спартакіяды сярод каманд сельскіх выканаўчых камітэтаў, працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.



Ва ўпартай барацьбе месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла каманда КСУП «Аравічы», другое – каманда Стралічаўскага сельсавета, трэцяе – Судкоўскага сельсавета. На чацвёртым месцы апынулася каманда Алексіцкага сельскага Савета.
Каманды-пераможцы і прызёры атрымалі каштоўныя падарункі, ім уручаны дыпломы адпаведных вартасцей, а лепшыя ігракі спаборніцтваў  таксама ўзнагароджаны дыпломамі.


 


                                                                                                                                                   У. ВЯРГЕЙЧЫК, дырэктар  Хойніцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *