Кожная снежная фігурка – мастацтва нялёгкае. Бо для лепкі патрэбна нізкая тэмпература паветра.
Цяперашняя зіма гарэзлівая: то растане, то падмарозіць. Аднак калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Хойнікі паспеў «ухапіць» марозны час, каб стварыць снежныя шэдэўры.
Уся тэрыторыя дашкольнай установы радуе позірк – вачэй немагчыма адарваць ад прыгажосці. Колькі работы, фантазіі, творчасці, клопату пра дзетак! І каго тут толькі не знайсці: i краб, i калабок, i кіт, i кураня, i сабака…
Над праектам працаваў увесь калектыў і дзеці дашкольнага цэнтра. Рознакаляровыя снежныя фігуры адразу сталі любімым месцам займальнага, карыснага і прыемнага баўлення часу на свежым паветры.
Мабыць, цяжка знайсці забаву цікавей, чым лепка фігур казачных і мультыплікацыйных герояў з мокрага снегу. Гэта і весела, і фантазію развівае, і не дае замерзнуць дзіцяці.
Карацей кажучы, і прыгожа, і карысна. Малайцы!
Наталля ЧЭКАН.
Фота прадастаўлена дашкольным цэнтрам развіцця дзіцяці.