Дзень дэпутата: год новы – пытанні старыя

Власть

Добра зарэкамендавала сябе такая форма работы, як дзень дэпутата, падчас якога ў жыхароў ёсць магчымасць звярнуцца са сваімі праблемамі.

Асабліва актуальна гэта ў час наведвання інфармацыйна-прапагандысцкай групай райсавета дэпутатаў працоўных калектываў.

час асабістага прыёму грамадзян і «прамой лініі», якія праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар сумесна з дэпутатамі райсавета, шэраг пытанняў быў вырашаны адразу. Звярнуўшымся растлумачылі, куды неабходна звяртацца па пытанню афармлення рамеснай дзейнасці. На рэагаванне перадалі зварот наконт недастатковай ачысткі і падсыпкі вуліц Барысаўшчынскага сельсавета. Да канца прыёму дарожная служба (ДРБУ-155) праінфармавала, што праблема ліквідавана.

А вось яшчэ адзін зварот, як аказалася, «з барадой». З 2011 года вядзе перапіску з камунальнай службай жыхарка дома па вул. Міра, 2а. У кватэры працякае дах, аднак у адказ жанчыне пішуць, што то сродкаў на рамонт няма, то надвор’е не спрыяе правядзенню рамонту. І за гэты час ніводнага разу станоўчыя ўмовы не супалі? Зварот адрасаваны выконваючаму абавязкі дырэктара КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.П. Бяздольнаму, выкананне будзе на кантролі ў намесніка старшыні райвыканкама А.П. Гуры.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета дэпутатаў суст- рэлася з працоўным калектывам РЭСа. Як і заўсёды, з групай прыехала брыгада медыкаў, да пачатку пасяджэння работнікі арганізацыі мелі магчымасць памераць ціск, узважыцца, праверыць кроў на ўтрыманне глюкозы.

Г.В. Бондар праінфармавала аб рабоце райсавета, дабрачынных акцыях, у якіх удзельнічаюць дэпутаты, сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Прывяла прыклады добрых спраў нашых землякоў, запрасіла работнікаў арганізацыі падтрымліваць такія ідэі і самім станавіцца іх ініцыятарамі.

Аб дэмаграфічнай сітуацыі, неабходнасці весці здаровы лад жыцця, прафілактыцы захворванняў сістэмы кровазвароту нагадаў галоўны ўрач ЦРБ А.І. Федзянько. Устанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і не злоўжываць курэннем у звязцы са спіртным заклікаў першы намеснік начальніка РАНС І.С. Горушкін. Начальнік ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка праінфармаваў аб змяненні тарыфаў на ЖКП. Дарэчы, на 1 студзеня запазычанасць насельніцтва за камунальныя паслугі склала 162 тыс. руб. (а гэта, між іншым, сумма капітальнага рамонту шматкватэрнага дома). Аб прафілактыцы сямейна-бытавых скандалаў праінфармаваў намеснік начальніка РАУС Д.І. Апанасюк.

Работнікі ў сваю чаргу пацікаваліся, ці можна самастойна ўцяпліць фасад дома (можна, у выпадку калі работы праводзяць камунальшчыкі, а матэрыялы купляе наймальнік жылля). Скардзіліся на дрэнную падсыпку другарадных вуліц горада (камунальнай службе даручана больш аператыўна выконваць заўвагі). Пыталіся, ці будуць адрамантаваны вул. Чырвонаніўская, Цітова, Пралетарская, бо грэйдзіраванне нічога ў лепшы бок не змяніла. Таксама заўважылі, што неабходна па вясне расчысціць вадаём па вул. Рабочай райцэнтра, таму што іншага месца для купання ў горадзе няма. Два гэтыя звароты адрасаваны намесніку старшыні райвыканкама А.П. Гуры. Бурныя дэбаты выклікала тэма высялення з інтэрнату ў Мінску студэнтаў (у межах падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў): бацькі зараз у разгубленасці, дзе ж будуць жыць дзеці. Зварот адрасаваны дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан.

«Гэта вельмі добра,– заўважыла, падводзячы вынікі сустрэчы, Галіна Віктараўна, – што ў калектыве такія неабыякавыя людзі. Вы ўздымаеце не толькі ўласныя праблемы, але і пытанні, якія датычаць усіх. Усе звароты будуць на кантролі да вырашэння».

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *