«Чорна-белая» прагулка па плошчы

К 100-летию БССР

Як выглядалі Хойнікі ў розныя часы? Які ў нашага горада быў твар? І якімі раней былі славутасці і блізкія сэрцу месцы? Як добра, што фотаздымкі дазваляюць нам адправіцца ў невялікае падарожжа ў мінулае і ўбачыць райцэнтр скрозь гады

Разглядаючы гэты здымак, можна некалькі хвілін «пастаяць» у роздуме на «старой» плошчы. Здаецца, там па-іншаму рухаецца час, і ніхто сур’ёзна не спяшаецца. У першую чаргу ўвага звяртаецца на транспартныя сродкі – трактар і грузавы аўтамабіль, на цокаль помніка правадыру пралетарыяту, на вопратку людзей і на электрычны слуп у нязвыклым месцы.
Каларытнае фота. Хаця, напэўна, за кошт таго, што цяпер плошча абкладзена пліткай і мае перакрыжаванне асфальтаваных дарог, яна выглядае больш упарадкавана.

Наш горад шмат бачыў: разруху і пажар, але ўваскрасаў з попелу і працягваў жыць далей. І таму кожны такі здымак вельмі каштоўны, бо ён з нашага агульнага сямейнага альбома – нашай вялікай хойніцкай сям’і.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *