Старанні высока ацэнены

Добраўпарадкаванне

Старанні высока ацэнены



Падведзены вынікі конкурсу сярод гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Гомельскай вобласці па вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.



Згодна з адпаведным рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 мая 2013 года № 51 у групе з колькасцю насельніцтва ад 1500 да 2400 чалавек першае месца прысуджана Судкоўскаму сельскаму Савету дэпутатаў (в.а. старшыні сельвыканкама Надзежда Фёдараўна Коваль – на здымку справа з Дыпломам першай ступені). Па ўмовах абласнога конкурсу за першае месца прадугледжана грашовая прэмія ў памеры 90 млн. руб. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на далейшае добраўпарадкаванне і паляпшэнне ўмоў жыццядзейнасці жыхароў Судкоўскага сельскага Савета.



У групе з колькасцю жыхароў да 1500 чалавек другое месца прысуджана Велікаборскаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня сельвыканкама Ала Аляксандраўна Кузьменка – на здымку злева з Дыпломам другой ступені). За гэтую перамогу прадугледжана грашовая прэмія ў памеры 55 млн. руб.



Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прайшла 11 чэрвеня ў Гомелі на сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Дыпломы пераможцам уручыла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў М.А. Бондар.
                                                                                                                                      Фота Алесі Ячычэнка.      



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *