Больш мерапрыемстваў для падлеткаў, моладзі

Власть

На гэтым акцэнтаваў увагу прысутных старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка падчас пасяджэння райвыканкама: «Будуць занятыя, тады не будуць злачынствы здзяйсняць».

Разгледжаны пытанні выканання Комплекснага плану мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у Хойніцкім раёне ў 2018 годзе, аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, паступіўшымі ў райвыканкам у 2018 годзе, выкананню патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», аб выкананні бюджэта Хойніцкага раёна ў 2018 годзе і задачах па яго выкананню ў 2019 годзе. Удзел у пасяджэнні прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар.

У Хойніцкім раёне дзейнічае адзіны механізм дзеяння ўсіх зацікаўленых служб і суб’ектаў прафілактыкі. Распрацаваны Комплексны план вызначае напрамкі дзейнасці 34 суб’ектам прафілактыкі.
Дзякуючы ўзаемадзеянню ўсіх зацікаўленых, па выніках 2018 года ўзровень злачыннасці знізіўся на 5,9%, удзельная вага злачынстваў па лініі ўсіх служб склала 79,9% (4-я пазіцыя сярод раёнаў вобласці). Між тым вызначаецца рост крымінальна-каральных дзеянняў, здзейсненых у грамадскіх месцах. Акрамя таго, здзейсненыя ў грамадскіх месцах злачынствы характарызуюцца значным ростам хуліганстваў.

«Усе правапарушэнні здзяйсняюцца дзецьмі, падлеткамі, моладзю ад бяздзеяння, – зазначыў Анатолій Уладзіміравіч. – Ім некуды пайсці, атрымліваецца, вось яны і кідаюць камні ў вокны, лезуць куды непатрэбна, «выясняюць» адносіны. А патрэбна іх заняць. На дыскатэку ў Цэнтр культуры ніхто не ходзіць, бо ім там нецікава. Значыць, патрэбна вывучыць, што будзе цікава сённяшняму падрастаючаму пакаленню, і мэтанакіравана праводзіць менавіта такія мерапрыемствы. Альтэрнатыва павінна прадастаўляцца толькі паміж разнастайнымі спаборніцтвамі, заняткамі, конкурсамі, а не паміж бяздзеяннем і ляжаннем на канапе».

Адпаведныя даручэнні атрымалі аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкам БРСМ і іншыя суб’екты прафілактыкі. Праз паўгода будзе разгледжана пытанне аб тым, як кожны суб’ект займае дзяцей, падлеткаў, моладзь, якія мерапрыемствы праведзены, як змянілася сітуацыя.

Ярка, арыгінальна, з густам – менавіта так прадпрыемствы, установы і арганізацыі раёна ўпрыгожылі фасады сваіх будынкаў і прылягаючую тэрыторыю да навагодніх і калядных святаў.

Днямі ў раённым выканаўчым камітэце заслужаныя ўзнагароды за лепшае навагодняе ўбранне атрымалі кіраўнікі арганізацый, праявіўшыя асаблівыя крэатыў і творчасць па ўпрыгожванню.

У намінацыі «Лепшае навагодняе афармленне» Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
— першае месца – завод гідраапаратуры;
— другое месца – раён газазабеспячэння;
— трэцяе месца – ПВУ ААТ «Мілкавіта».

Уручаючы ўзнагароды, старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка выказаў спадзяванне, што ў далейшым у кіраўнікоў будзе больш зацікаўленасці і імкнення паспрыяць таму, каб і ў горадзе, і ў вёсках больш адчувалася свята.

Увогуле ж, думаю, са мной пагадзяцца хайнічане і госці горада: сёлетнія навагоднія Хойнікі значна папрыгажэлі і пахарашэлі нават у параўнанні з мінулым годам. Так трымаць!

Вольга БЕЛАШ.
Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *