Тэхніка – па лізінгу

Сельское хозяйство

Тэхніка – па лізінгу



Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 143 ад 2.04.2012 года «Аб аб’ёмах і крыніцах фінансавання ў 2013 годзе Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый АПК, будаўніцтва, рамонту і мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады» раённым упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання праведзена плённая работа па набыццю новай сельскагаспадарчай тэхнікі, на якой будуць працаваць механізатары гаспадарак ужо сёлета.
Так, трактарны парк павялічыўся адразу на тры адзінкі – магутныя энерганасычаныя МТЗ-3522 паступілі ў сельгаспрадпрыемствы імя Мележа, «Веляцін», «Аравічы».



Новы  высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн КВК-800  з’явіўся на кармавых палетках КСУП «Судкова», на ім праводзіцца ўборка траў, а пазней, як наступіць час,  ён пяройдзе на кукурузныя палі гаспадаркі.



Добрым падспор’ем для кашэння траў на сена ў эксперыментальнай базе «Стралічава» і «Хойніцкім Аграсервісе» стануць 2 новыя шыроказахопныя касілкі КПР-9.



Прапрацавана пытанне выдзялення раёну 3 пагрузчыкаў «Амкадор», якія размеркаваны ў сельгаспрадпрыемствы «Веляцін», «Велікаборскі» і ў эксбазу «Стралічава», і 11 прэс-падборшчыкаў ПРФ-150 і ПРФ-180 для ўсіх гаспадарак раёна.



Для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў вельмі дарэчы  будуць прычэпы: два – у  КСУП «Велікаборскі», «Велеціне» і «Хойніцкім Аграсервісе» – па аднаму.



Уся гэтая новая тэхніка набываецца па лізінгу: спачатку робіцца ўзнос у памеры 20% ад кошту, а затым на працягу 7 гадоў плата ўносіцца штомесячна роўнымі долямі.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *