Традыцыйны маладзёжны турнір па міні-футболу, арганізатарам якога кожны год выступае РК ГА «БРСМ», з удзелам каманд РАУС і РАНС прайшоў у Хойніках. За кубак пераможцы змагаліся 9 каманд, сустракаючыся адзін з адным па алімпійскай сістэме. Падлеткам трэба было паказаць спартыўнае майстэрства і прадэманстраваць камандны дух. Мэты і задачы турніру – папулярызацыя міні-футбола, прыцягненне моладзі да арганізаваных формаў вольнага часу і прафілактыка асацыяльных паводзін непаўналетніх.
На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам да ўдзельнікаў турніру звярнуліся першы сакратар РК ГА «БРСМ» Л.А. Гаркуша і намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Д.І. Апанасюк. Яны пажадалі юным спартсменам поспехаў у спаборніцтвах, сумленнай канкурэнтаздольнай барацьбы і самага галоўнага – прыйсці да перамогі без траўмаў.
Пасля некалькіх часоў упартай барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Кубак пераможцы ў каманды СШ № 3. На другім месцы – каманда дзяржаўнага прафліцэя, на трэцім – гімназія г. Хойнікі.
Лепшым абаронцам турніру прызналі Яўгенія Рабянка (СШ № 3), варатаром – Вадзіма Антоненку (СШ № 3), нападаючым – Дзяніса Яфіменку (ліцэй).
Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі кубкі, дыпломы і сувеніры ад арганізатара мерапрыемства.
Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.