Аб дасягнутым і новых планах

Власть

На адзінаццатай сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсіх галін раёна ў 2018 годзе і задачы на 2019 год.

З інфармацыяй выступілі намеснікі старшыні райвыканкама.

Хойніцкім раёнам забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарту тавараў прадпрыемствамі, без ведамаснай падпарадкаванасці і экспарту паслуг па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх. Дасягнута прагнознае заданне па ліку новаствараемых арганізацый, у тым ліку ў вытворчай сферы.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна вытворчасць малака ў 2018 годзе склала 30370 т. Найбольшага тэмпу росту ў вытворчасці малака дасягнулі ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» і КСУП «Судкова» (104,9% і 102,4% адпаведна).

Самыя высокія паказчыкі па сярэднім надою на карову ў КСУП «Веляцін» (4831 кг) і ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (4685 кг). Вытворчасць прадукцыі раслінаводства вядзецца на плошчы 39,7 тыс. га. Разворваемасць сяльгасугоддзяў у 2018 годзе склала 93%.

У мінулым годзе набыта сельгастэхнікі на суму 534 тыс. руб. (сярод іх 8 трактароў МТЗ, пагрузчык Амкадор, касілкі, граблі, кормараздатчыкі, культыватары).

На экспарт працавалі СФГ «Осов Агро», ТАА «Амс-ком», ТАА «Хойніцкія рамёствы», запаведнік, лясгас, СФГ «Люминагро», ТАА «Паўднёвы лес», ТАА «ПинУгольКом», ТАА «Амирахимпром», райспажыўтаварыства, ТАА «Лесаматэрыялы», ТАА «Виколфаворк», ТАА «ЛесСиваКом». Агульная сума экспарту тавараў склала 2371,1 тыс. дал.

У эксплуатацыю ўведзена 854,6 кв. м гандлёвых плошчаў. Ажыццяўляецца рэарганізацыя сістэмы спажывецкай кааперацыі, 12 аб’ектаў райспажыўтаварыства перададзены ў арэнду.
На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзейнасць 366 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (99 юрыдычных асоб і 267 індывідуальных прадпрымальнікаў).

Уведзена ў эксплуатацыю 5793 кв. м агульнай плошчы жылых дамоў. Прыняты ў эксплуатацыю шматкватэрны дом па вул. Жукава, дзе вылучаны кватэры для адсялення грамадзян са старых і аварыйных дамоў, для дзяцей-сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, для шматдзетных сем’яў; шматкватэрны дом па вул. Лермантава для шматдзетных сем’яў пабудаваны ў рамках Указа № 240.

У 2019 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 3000 кв. м (40-квартэрный жылы дом, 820 кв. м індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва).

На 2019 год устаноўлены наступныя прагнозныя паказчыкі: экспарт тавараў па прадпрыемствах без уліку экспарту нафты і нафтапрадуктаў, а таксама рэспубліканскіх прадпрыемстваў – 107%, экспарт паслуг па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў – 105%, прамыя замежныя інвестыцыі – 1 млн. дал.

Таксама ў сувязі са зменамі ў праграмным фінансаванні ўнесены змены ў раённыя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрагу дзяржпраграм.

Віншуем з узнагародай!

Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага аблсавета дэпутатаў, медалём за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўзнагароджаны Петрушэнка Аляксандр Аляксандравіч.

Памятным медалём да 100-годдзя Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР ўзнагароджаны:
Садчанка Мікалай Іванавіч, Васькевіч Віктар Сцяпанавіч, Касабуцкая Вера Лявонцьеўна, Дземідзенка Алена Міхайлаўна, Кабылка Віктар Іванавіч, Кукс Алена Паўлаўна.

Вольга БЕЛАШ.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *