Бібліятэка пад адкрытым небам

Рэха падзеі

Бібліятэка пад адкрытым небам



З мэтай прыцягнення большай колькасці чытачоў цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі выкарыстоўваюць незвычайную форму работы – увесь чэрвень запрашае летняя чытальная зала пад адкрытым небам.



Бібліятэкары працуюць па прынцыпу перафразіраванага слогана вядомай рэкламы на тэлебачанні: «Хочаце пачытаць – тады мы ідзём да вас!»



Удзень, калі  дазваляе надвор’е, няма моцнага ветру або дажджу, не адольвае спякота, на пляцоўку каля цэнтра культуры г. Хойнікі з 14 да 18 гадзін выносяцца сталы, абанементныя фармуляры і, вядома, кнігі і перыядычныя выданні. Тут пастаянныя чытачы могуць здаць прачытанае і атрымаць новае. Акрамя таго, і дарослыя, і дзеці маюць магчымасць пагартаць перыёдыку, утульна размясціўшыся на лавачках, што знаходзяцца побач.



Людзі рознай чытацкай аўдыторыі наведалі ўжо бібліятэку пад адкрытым небам і  запісаліся ў чытачы. Значыць, намечаная мэта дасягаецца.



 Цікава тое, што падыходзілі сюды спярша, думаючы, што адбываецца нечым гандаль.  Больш таго, некаторыя гараджане нават не ведалі, што ў будынку побач размяшчаецца бібліятэка. Але разачараванымі не ўходзілі, таму што набылі «тавар», каштоўнасці якога невымяральныя.



Т. Кардаш, загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *