Закасваем рукавы…

Законнасць і парадак

Закасваем рукавы…


28 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама.



Першым разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання Комплекснага плана прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і правапарушэннямі ў Хойніцкім раёне на 2013-2015 гады». Дакладвалі намеснік начальніка РАУС В.А. Котчанка і пракурор раёна М.Л. Беларусаў.



Нягледзячы на зніжэнне колькасці здзяйсняемых злачынстваў на Хойнікшчыне, а сёлета гэта зніжэнне праследжваецца на 9% да аналагічнага перыяду мінулага года, наш раён уваходзіць у дзесятку іншых раёнаў Беларусі, дзе здзяйсняецца самая вялікая колькасць злачынстваў, правапарушэнняў у разліку на 10 тысяч насельніцтва. Праваахоўнікі тлумачаць гэта не сваёй бяздзейнасцю, а тым, што, напрыклад, сёлета ўсе раёны нашай вобласці дэманструюць зніжэнне гэтай статыстыкі – і мы па-ранейшаму падвяргаемся крытыцы.



Вялася размова пра мэтазгоднасць устаноўкі сістэмы відэаназірання ў кожным грамадскім месцы раёна. І якая асноўная задача гэтых камер: працаваць у рэжыме рэальнага часу, сачыць на адным маніторы за паводзінамі людзей і папярэджваць правапарушэнні, ці карыстацца імі як сродкам, які пасля здзяйснення злачынства можа дапамагчы ў яго раскрыцці.



Вялікі патэнцыял у справе зніжэння ўзроўню злачыннасці ў раёне крыецца ў арганізацыі работы добраахвотных дружын. Згодна з данымі РАУС у чэрвені не выходзілі на дзяжурства дружыннікі ЦРБ, аддзела адукацыі райвыканкама, прафесійнага ліцэя, ПМС, завода гідраапаратуры, ППУ ААТ «Малочныя прадукты», райпо. Гэтыя людзі не павінны працаваць у вольны пасля работы час «за спасибо», у калектыўных дагаворах павінны быць прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. 
Канстатавалася выступаючымі, што на прадпрыемствах, у арганізацыях не працуюць камісіі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. Яны створаны толькі на паперы.



Абмеркавана пытанне адкрыцця да 1 жніўня 2013 года штраф-стаянкі для транспартных сродкаў, назначаны адказнымі па падрыхтоўцы дакументацыі і матэрыяльна-тэхнічнай базы дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.У. Хадакоўскі і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Р.І. Каржанок.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *