Дэпутаты сабралі партфелі

Рэха падзеі

Штогод напярэдадні навучальнага года аб’яўляецца дабрачынная акцыя ў мэтах аказання дапамогі школьнікам па збору неабходных прыналежнасцей.



Сёлета першымі ў раёне прынялі ў ёй удзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Г.В. Бондар. На сабраныя разам грашовыя сродкі набылі ранцы, напоўнілі іх школьна-пісьмовымі прыналежнасцямі і ўручылі тром першакласнікам з мнагадзетных сем’яў у сельскай мясцовасці: Івану Касцючэнку з аграгарадка Глінішча, Дар’і Лабада з Паселіч і Таццяне Астанінай, якая пражывае ў вёсцы Віць.



Фота Алены СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *