У сераду, збіраючыся ў чарговую паездку па палях раёна, як заўсёды, вывучала лічбы са зводкі райсельгасхарчу. Зараз адна з галоўных задач аграрыяў – сяўба азімых збожжавых культур. На адзінаццатае верасня ў раёне было пасеяна 335 гектараў пшаніцы і 70 гектараў трыцікале. У лідарах сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна на сяўбе азімай пшаніцы – КСУП «Веляцін». На рахунку гэтай гаспадаркі ў той дзень было 190 пасеяных гектараў з 500 запланаваных. Што ж, едзем да лепшых.
– Гэтыя дні вельмі напружаныя для нас: шырокім фронтам разгорнуты сяўба азімых і ўборка кукурузы, – зазначыў вопытны механізатар. – Мае калегі, якія цяпер закладваюць аснову будучага ўраджаю, таксама вельмі стараюцца, ды што казаць – пабачце самі, усе работы як на далоні.
Сапраўды, на адным полі можна было назіраць амаль увесь працэс апрацоўкі і падрыхтоўкі глебы, а таксама сяўбу. Працуюць зладжана і адказна, а гэта і ёсць галоўны залог поспеху.
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.