Восень трывала ўступіла ў свае правы, а гэта значыць, што клопатаў у працаўнікоў вёскі істотна прыбавілася.
У РАБОЦЕ – ПАСЯЎНЫЯ АГРЭГАТЫ
Адной з важнейшых задач на сённяшні дзень з’яўляецца сяўба азімых збожжавых культур. Усяго плошча азімай сяўбы збожжавых у раёне складае 12100 гектараў, з якіх па стану на 19 верасня пасеяна 2066 га (17 %). Найбольш інтэнсіўна і арганізавана пасяўныя работы вядуцца ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа, «Веляцін» і «Хойніцкі Аграсервіс», дзе азімымі збожжавымі засеяна адпаведна 32, 28 і 24% плошчаў.
У асноўным намаганні хлебаробаў сёння сканцэн-траваны на сяўбе азімай пшаніцы, плошчы якой у раёне зоймуць 3380 гектараў. З іх па стану на 19 верасня пасеяна 1630 га, а першымі ўправіцца з сяўбой гэтай культуры павінны хлебаробы КСУП «Веляцін» – на названую вышэй дату яны ўжо засеялі 450 гектараў з 500 запланаваных.
Да сяўбы азімага трыцікале першымі прыступілі ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (засеяна 170 га з 740) і «Аравічы» (135 га з 1220). Сяўбу азімага жыта пачалі ў КСУП імя Мележа (6 га з 320) і КСУП «Велікаборскі» (125 га з 330).
Па тэмпах падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімых збожжавых упэўнена лідзіруюць механізатары сельгаспрадпрыемства «Ара-вічы». Тут усе папярэднія перад сяўбой агратэхнічныя мерапрыемствы па апрацоўцы глебы выкананы на 81% плошчаў.
У ЗАВЯРШАЮЧУЮ ФАЗУ
ўступіла і ўборка кукурузы. Так, кукуруза, якую вырошчвалі на сілас і зялёны корм, убрана на 76 % плошчаў: з 7981 гектара на 19 верасня ўбрана 6075 га. Да завяршэння гэтага віду работ найбольш актыўна набліжаюцца ў сельгаспрадпрыемствах «Ве-лікаборскі» і імя Мележа – працэнт уборкі тут складае адпаведна 93 і 89. Аднак, калі велікаборцы ўбралі 464 гектары (з 500), то на рахунку глінішчанцаў 1160 га (з 1300). Самая высокая ўраджайнасць атрымана ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» – 277 цэнтнераў з гектара. Па агульнаму танажу лідзіруюць працаўнікі сельгас-прадпрыемства «Судкова» – 29180 тон.
Кукурузу на зерне ў раёне ўбралі на 1284 гектарах з 2620 га (49 %). І па гэтаму віду восеньскіх сельгасработ лідзіруюць механізатары КСУП імя Мележа: са 150 га тут убрана 127 (85 %). У гэтай жа гаспадарцы і самая высокая сярэдняя ўраджайнасць – ажно па 120 цэнтнераў зерня кукурузы атрымана тут сёлета з кожнага гектара. У сярэднім жа па раёну гэты паказчык складае 65 ц/га.
З ІСТОТНЫМ ПЕРАВЫШЭННЕМ
Радуюць вынікі, атрыманыя ў ходзе корманарыхтоўчай кампаніі. Усе гаспадаркі раёна істотна (у два-тры разы) пераўзыходзяць паказчыкі мінулага года, таму і не дзіўна, што на сённяшні дзень наш раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Усяго ж па стану на 19 верасня нарыхтавана 37415 тон кармавых адзінак, закладзена 98012 тон кукурузнага сіласу і 24874 тоны сенажу, нарыхтавана 6264 тоны сена. Паказчык на ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёну складае 22,36 цэнтнера кармавых адзінак. Для параўнання: у мінулым годзе гэтая лічба раўнялася толькі 7,99 ц к.а.
Па гэтаму паказчыку наперадзе ідуць работнікі ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», дзе на ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана па 29,8 цэнтнера кармавых адзінак. У сельгас-прадпрыемстве «Аравічы» нарыхтавана па 25,62 ц к.а., эксбазе «Стралічава» – 23,43 ц к.а., КСУП імя Мележа – 23,39 ц к.а.
Віктар НАЗАРАНКА.