З 1 па 26 жніўня ў нашай Глінішчанскай школе функцыяніраваў працоўны лагер дзённага знаходжання «Ударнік». Яго наведвалі 12 вучняў. На працягу змены школьнікі разам з настаўнікамі выконвалі розныя рамонтныя работы. Працавалі па праекту цэнтра занятасці.
Пасля насычанага працоўнага дня вучні весела і цікава адпачывалі: хадзілі на экскурсіі, глядзелі мастацкія фільмы, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
Вынік працоўнага месяца – атрыманая заработная плата і Падзякі ад адміністрацыі школы на ўрачыстай лінейцы «Першы званок-2013», а самае ганаровае прызнанне – 2 месца ў абласным конкурсе сярод устаноў адукацыі вобласці «Працоўнае лета-2013» у намінацыі «Лепшы працоўны атрад».
Лета не прайшло дарэмна, у будучым рабяты мараць папоўніць рады ўжо працоўных студэнцкіх атрадаў.
Г. ВАСЯНОВІЧ, дырэктар Глінішчанскага дзіцячага сада-СШ імя І.П. Мележа.
На здымку: камандзір працоўнага атрада Ілля Дзмітрыенка.