У чаканні экзаменаў

Образование

Заканчваецца чарговы навучальны год. Дзевяцікласнікі і адзінаццацікласнікі актыўна рыхтуюцца да экзаменаў. Я таксама. І хачу падзяліцца некаторымі парадамі, якія дапамогуць пры здачы вусных экзаменаў.

– Калі вы абгаварыліся, не хвалюйцеся. Гэта можа здарыцца з кожным. Абгаворваюцца нават дыктары радыё і тэлебачання. Калі ж такое здарылася і ніхто гэтага не заўважыў, працягвайце гаварыць далей, быццам нічога не адбылося. – Калі вам задаюць дадатковае пытанне, не спяшайцеся з адказам. Можна сказаць, што вам трэба крышачку падумаць. Дакладна вызначыце, да чаго адносіцца пытанне і якога адказу яно патрабуе. Перш чым гаварыць, “пракруціце” адказ у думках. Часу на гэта патрабуецца зусім мала.

– Калі экзаменатар груба перабівае, перапытвае, сканцэнтруйце ўвагу на дакладным адказе. Толькі так вы зможаце даказаць, што да вас адносяцца несправядліва. Не паказвайце, што раззлаваліся, не старайцеся выклікаць шкадаванне.

– Вы памыліліся? Ну, і што? Памылкі бываюць у кожнага. Калі не ўпэўнены ў правільнасці адказу, працягвайце адказваць далей, быццам нічога не здарылася. Калі ўкажуць на памылку, а вы не ўпэўнены ў правільнасці адказу, лепш згадзіцца.

– Калі вам паставілі адзнаку ніжэй той, на якую вы разлічвалі, не спрачайцеся і не даказвайце. Захоўвайце пачуццё ўласнай годнасці.

Удачы пры здачы экзаменаў!


Марыя БАЗУЛЬКА, вучаніца 9 “Б” класа дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *