Мы – грамадзяне сваёй краіны

Общество

Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прысвечаная Дню Канстытуцыі, прайшла ва ўсіх раёнах, абласцях нашай краіны.

Юным хайнічанам у Дзень Канстытуцыі ўручылі пашпарты. Мерапрыемства прайшло ў раённым краязнаўчым музеі.

Старшыня райвыканкама Анатолій Уладзіміравіч Бандарэнка шчыра павіншаваў маладое пакаленне з важнай падзеяй у жыцці – атрыманнем пашпарта грамадзяніна Беларусі, заклікаў ганарыцца сваёй краінай, сваёй малой радзімай, быць стараннымі, адказнымі. Краіна чакае ад моладзі новых ідэй, новых дасягненняў.

40 юных удзельнікаў, якія маюць дасягненні ў вучэбнай, навуковай, творчай, спартыўнай, даследчай і грамадскай дзейнасці, атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Гомельскім грамадска-культурным цэнтры. Сярод іх двое хайнічан – гімназіст Дзмітрый Цішкевіч і вучаніца сярэдняй школы № 1 Ксенія Пінтусава.

Рабяты падзяліліся сваімі эмоцыямі пасля мерапрыемства. Д. Цішкевіч: «Для мяне асабіста гэта падзея стала знакавай на бягучы момант. Гэта так ганарова і прыемна, калі на такім высокім узроўні табе ўручаюць самы галоўны дакумент. Адразу адчуваеш сябе дарослым». К. Пінтусава: «Важнае мерапрыемства, цікавая і пазнавальная экскурсія. Узнікла жаданне яшчэ больш старацца ў вучобе, праяўляць яшчэ больш лепшых якасцей. Веру, што змагу многае здзейсніць у жыцці».

Урачысты канцэрт у раённым Доме культуры завяршыў пятнічныя мерапрыемствы. Пад громкія апладысменты гледачоў гучалі песні пра Радзіму, мір, каханне.

Вольга БЕЛАШ.
Фота Алены СМУСЯНОК, Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *