Дачушка сям’і Дашук – Дзіця міру

Рэха падзеі

У сям’і Аксаны Леанідаўны і Канстанціна Сяргеевіча Дашук не так даўно з’явілася традыцыя: муж і жонка размяшчаюць на своеасаблівай «сцяне славы»  ўласнай кватэры ў аграгарадку Стралічава свае ўзнагароды.


Цяпер тут, акрамя Падзякі райвыканкама К.С. Дашуку як аднаму з лепшых камбайнераў эксбазы «Стралічава», газетнага артыкула «Хойніцкіх навін» з фотаздымкам перадавіка і маляўнічага віншавання, з’явілася новая ўзнагарода ? дачцэ Паліне. Дзяўчынцы споўніўся толькі адзін месяц, а яна ўжо мае званне Дзіця міру. Яно прысвойваецца кожнаму дзіцяці, якое нарадзілася 21 верасня ? у Міжнародны Дзень міру. 



Маці Аксане Леанідаўне Дашук уручылі пасведчанне і грашовы падарунак ад Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру. Прыемную місію выканалі старшыня раённага аддзялення Беларускага Фонду міру В.С. Васькевіч, намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, дырэктар ТЦСАН Г.М. Скачко і старшыня Стралічаўскага сельвыканкама В.М. Бельская.


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *