За бяспеку неабходна плаціць, а за яе адсутнасць – расплачвацца

Власть

Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Удзел у ім прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях А.У. Далгалевец, намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама А.А. Васільеў, разгледжана пытанне рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» на тэрыторыі Хойніцкага раёна.

Прафілактыка і папярэджанне вытворчага траўматызма, ахова працы, прафілактыка злачыннасці і парушэнняў, пажарная бяспека – ўсе гэтыя моманты і з’яўляюцца мерамі па ўмацаванню бяспекі і дысцыпліны.

Крытыцы падверглася работа камісій па барацьбе з пьянствам і алкагалізмам на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах. «Калі б яны рэальна працавалі, гэтыя камісіі, – падкрэсліў старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка, – то не было б столькі вытворчых траўм, правапарушэнняў, сацыяльнага сіроцтва. Калектыў павінен уздзейнічаць на чалавека, які злоўжывае спіртнымі напіткамі: грамадскае ганьбаванне ўздзейнічае вельмі добра. Ніякага фармалізму ў рабоце гэтых камісій быць не павінна». Адзіныя дні аховы працы вырашана праводзіць часцей, а не раз у квартал, запрашацца на іх будуць кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці.

Ахова працы і захаванне тэхнікі бяспекі – галоўныя задачы для прадпрыемстваў і арганізацый любой формы ўласнасці. Гэта здароўе і жыцці людзей. Нельга гнацца за паказчыкамі і прыбыткам, не прыкладаючы намаганняў для стварэння належных умоў працы, бяспечных умоў працы.

Маніторынг аб’ектаў, якія працуюць у начны час, будзе праводзіцца супрацоўнікамі райаддзела ўнутраных спраў на працягу месяца: вывучацца будзе крымінагенная абстаноўка, ці пагаршае яе існаванне начных устаноў, дзе рэалізуюцца спіртныя напіткі. Так, раней бар, які працаваў у мікрараёне «Юбілейны», значна ўплываў на пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі, уладальнікі неаднаразова папярэджваліся.

Даволі сур’ёзную праблему прадстаўляюць аварыйныя і пустуючыя дамы, незачыненыя гарышча і дахі, падвалы. Усе гэтыя аб’екты – патэнцыяльна небяспечныя, доступ у іх павінен быць абмежаваны. «Не пад ногі сабе глядзіце, а вакол, – заклікаў Анатолій Уладзіміравіч. – Бяспека – гэта найвышэйшая задача. Парадак на тэрыторыі, запланаванае знесці, РСУП «Палессе» як раз працуе ў раёне. А хто недапрацаваў у гэтым напрамку – да адказнасці. У тым ліку і «прыватнікаў», якія набяруць аб’ектаў і тэрыторый, а потым там ні падарку, ні бяспекі».

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях А.У. Далгалевец заклікаў медработнікаў перагледзець формы і метады работы з грамадзянамі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі: «Не пасля трагедыі – пажару, ДТЗ, злачынства, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, з імі працаваць, а прадухіліць, папярэдзіць. Што тут утойваць, сёння ўсе ведаюць, хто п’е, таму і працуйце з гэтай катэгорыяй больш актыўна».

Вольга БЕЛАШ.
Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *