Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначылі цудоўнай канцэртнай праграмай «Мы – славяне!».
На мерапрыемстве вядучыя Аляксандр Бутэнка і Марына Краўчанка закранулі тэму сувязі дзвюх краін. У Беларусі і Расіі адна гісторыя і агульныя перамогі. Няма ні адной галіны, дзе б ні перапляталіся непарыўныя, вечна жывыя карані нашых сувязяў, нашага братэрства.
Так, уклад у эканоміку ўнеслі прадпрыемствы Хойніцкага раёна – гэта дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Хойніцкі лясгас», сялянскія фермерскія гаспадаркі «Осов-агро» і «Люмин-агро», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лесаматэрыялы», «Хойніцкія рамёствы», «АМСком», Палескі вытворчы ўчастак ААТ «Мілкавіта», якія рэалізоўваюць сваю прадукцыю на расійскім рынку. У рамках супрацоўніцтва нашага раёна з Паўднёва-Заходняй акругай г. Масквы, г.п. Клімава Бранскай вобласці Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў штогод прымае ўдзел у выставах-продажах у рамках правядзення Дзён Гомельскай вобласці.
Шчыра кажучы, падрыхтаваліся самадзейныя артысты раёна да свята добра. Са знакамітымі кампазіцыямі пра сваю Радзіму і пра суседнюю дзяржаву яны выступілі на сцэне. Гледачы з задавальненнем падпявалі і апладзіравалі. А якія былі запальныя танцы! Відовішчна і цудоўна!
Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.