Факультатыўныя заняткі па беларускай мове і літаратуры, якія праводзяцца ў музеі дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, становяцца творчай лабараторыяй, дзе дзякуючы абуджэнню фантазіі, навучэнцы ператвараюцца ў сапраўдных даследчыкаў.
Этнаграфічны пакой прадстаўлены экспанатамі, якія адлюстроўваць быт, звычаі, традыцыі беларускага народа (беларуская печ, маслабойка, дзяжа, самапрадка, качалкі для прасавання бялізны, кросны, гліняны посуд і г.д.). Праграма пакоя з’арыентавана на мэтанакіраванае далучэнне навучэнцаў да музея, уяўляе сабой дапаўненне да курса гуманітарных вучэбных дысцыплін і распрацавана ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі з улікам узроставых асаблівасцей навучэнцаў. Гэтая тэматыка дапамагае выкладчыкам, выхавальнікам у падрыхтоўцы і правядзенні краязнаўчых урокаў, выхаваўчых гадзін, пазакласных мерапрыемстваў у інтэрнаце, а таксама робіць іх больш змястоўнымі, насычанымі фактамі і прыкладамі.
З мэтай удасканальвання ваенна-патрыятычнай, прававой, этнаграфічнай работы ліцэй актыўна супрацоўнічае з рознымі музеямі Гомельшчыны – пераймаюць вопыт работы і знаёмяць са сваімі здабыткамі ў справе музейнай педагогікі.
Клаўдзія БОСАК.