Газетны дастаўшчык

Наши проекты

Жыве ў адной невялічкай вёсачцы прыветлівая жанчына, і завуць яе Людміла Сямёнаўна Мароз, якая амаль дзесяць гадоў працуе паштальёнам Слабажанскага аддзялення паштовай сувязі.

Зразумела, што на сваім участку паштальён ведае кожнага і іх прыхільнасці ў друкаванай прэсе таксама. Абслугоўвае Л.С. Мароз усяго пяць вуліц, гаспадары 228 домаўладанняў з’яўляюцца падпісчыкамі розных выданняў, у тым ліку раённай газеты, абласной, рэспубліканскіх.

У асноўным месца работы Людмілы Сямёнаўны – гэта вуліца. Менавіта тут яна праводзіць большасць свайго часу, раздае карэспандэнцыю, паштоўкі, развозіць прадукты, якія заказваюць пастаянныя «кліенты». Работа для яе не ў цяжкасць, а толькі ў радасць. Паштальён адзначае, што многія падпісчыкі умеюць узняць настрой добрым словам, цікавай размовай.

Як практычна любая жанчына, Людміла Сямёнаўна любіць глядзець меладрамы. Вось зараз, напрыклад, атрымлівае асалоду ад прагляду серыяла «Вясной расквітае каханне».

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *