Настаўнік з Настаўніцкай

Образование

Мабыць некаторых здзівіў такі загаловак.

Проста настаўнік фізікі і інфарматыкі Слабажанскай базавай школы Дзмітрый Уладзіміравіч Казачэнка пражывае менавіта па вул. Настаўніцкай райцэнтра.

«Адзіны мужчына ў нашым калектыве, да таго ж і зайздросны халасцяк, мы яго ўсе паважаем, а вучні ўважліва слухаюць на ўроках», – адзначае дырэктар школы М.І. Сянько.

У Дзмітрыя Уладзіміравіча кансерватыўныя погляды на сваю работу. 15 гадоў з задавальненнем працуе ў Слабажанцы настаўнікам, хаця некалі «пераманьвалі» ў першую гарадскую школу. Вучняў мала (усіх 29 чалавек), таму данесці інфармацыю лягчэй, практычна індывідуальны падыход да кожнага. Метады работы можна параўнаць хіба што з репетытарствам.

Настаўніцтва прыносіць Д.У. Казачэнку свой плён. Напрыклад, нядаўна яго «падапечны» Уладзіслаў Храпачэўскі стаў пераможцам другога этапа абласной алімпіяды па інфарматыцы.

Вольны час Дзмітрый Уладзіміравіч прысвячае рыбалцы, вялікаму тэннісу і шахматам. Ну, хто з вас гатовы скласці канкурэнцыю слабажанскаму настаўніку?

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *