Тэмай адзінага дня інфармавання ў маі сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
З працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў горада і раёна сустрэліся старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка і яго намеснікі.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама А.У. Бандарэнкі сустрэлася з працоўным калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Работнікі праінфармаваны аб асноўных аспектах, на якіх глава нашай краіны засяродзіў увагу падчас выступлення: нацыянальнай эканоміцы (прамысловым комплексе, развіцці малога і сярэдняга бізнесу, IT-галіне, гандлі і экспарце, аграпрамысловым комплексе, даходах насельніцтва, яго занятасці); развіцці і добраўпарадкаванні; дзяржаўнай кадравай палітыцы; сацыяльнай палітыцы (сістэме адукацыі, дэмаграфічнай сітуацыі, ахове здароўя, спорце і турызме); міжнароднай абстаноўцы; нацыянальнай бяспецы; барацьбе са злачыннасцю, правапарушэннямі і карупцыяй; змене Канстытуцыі і будучых выбарчых кампаніях.
Таксама ўзняты іншыя не менш важныя тэмы. Начальнік РАУС С.В. Жаўняк заклікаў больш уважліва адносіцца да ўласных веласіпедаў, а яшчэ праінфармаваў аб выяўленых у нашым раёне фальшывых грошах. Аб вакцынацыі ад грыпу, наступствах захворвання паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Н.Р. Лагвінец: «Патрабаванне аб вакцынацыі – гэта не капрыз медыкаў, гэта жыццёвая неабходнасць, усведамляць павінны ўсе. Каб не было высокага ўздыму захворвання на грып, павінна быць прышчэплена не менш за 40% жыхароў раёна». Весці здаровы лад жыцця, праходзіць дыспансерызацыю, своечасова звяртацца да медыкаў заклікала намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Т.С. Лопух. Хайнічане павінны ўсведамляць, што ніхто больш іх саміх не зацікаўлены ў захаванні іх здароўя. Таму і патрэбна не ў інтэрнэце спосабы лячэння шукаць, а ў нашых медустановах.
*** *** ***
Аб самым важным і актуальным гаварылі і ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай у актавай зале цэнтральнай раённай бальніцы.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел першы намеснік начальніка РАНС І.С. Горушкін, начальнік ААПП РАУС А.В. Лобан, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах М.І. Туравец.
Ж.М. Чарняўская адзначыла, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні закрануў такія важныя тэмы, як нацыянальная эканоміка, развіццё і добраўпарадкаванне рэгіёнаў, кадравая і сацыяльная палітыка, барацьба з карупцыяй і выбарчыя кампаніі.
На сустрэчы была закранута тэма занятасці і бяспекі дзяцей на канікулах. Востра абазначана пытанне гібелі дзяцей у выніку ўтапленняў. Прычынамі, што прывялі да няшчасцяў, з’явіліся пакіданне малалетніх без нагляду.
У завяршэнне члены інфармацыйнай групы адказалі на пытанні медыкаў.
Вольга БЕЛАШ,
Алена СМУСЯНОК.