Участкі гатовы прыняць выбаршчыкаў
Як паведаміла старшыня раённай выбарчай камісіі Т.А. Протчанка, з задачай па падрыхтоўцы выбарчых участкаў паўсюдна ў раёне справіліся належным чынам. Тэматычнае афармленне ўчасткаў для галасавання праведзена своечасова і ў поўным аб’ёме. Для тайнага галасавання абсталяваны спецыяльныя месцы (столік закрыты шырмай) або ўстаноўлена кабіна. Спіскі выбаршчыкаў удакладнёны і знаходзяцца ў даступных месцах. Падрыхтаваны запрашэнні на выбары.
Традыцыйна, у пераважнай большасці члены ўчастковых выбарчых камісій – людзі вопытныя. Але ёсць і навічкі, якія з усёй адказнасцю адносяцца да даручаных абавязкаў, раўняючыся на старэйшых калег.
З панядзелка, 10 сакавіка, на выбарчых участках арганізавана дзяжурства з 17.00 да 19.00. Кожны грамадзянін у гэты час можа атрымаць адказы на цікавячыя пытанні наконт правядзення выбараў.
Запісала Клаўдзія Босак.