Амаль штодня ветэран працы Ніна Швед сартыруе газеты і розную другую карэспандэнцыю, а потым дастаўляе да адрасата.
Гэта яе непасрэдныя абавязкі, бо працуе жанчына паштальёнам Глінішчанскага аддзялення паштовай сувязі.
«У нас у аграгардку людзі простыя, гаварлівыя, таму і працуецца мне тут добра. Адзінае – заработную плату хацелася б атрымліваць крыху большую», – адзначае Ніна Валянцінаўна.
Дзеці нашай гераіні Наталля і Хрысціна з задальненнем дапамагаюць маці развозіць пошту да падпісчыкаў, часам і ўнучаняты Ягор з Анітаю падключаюцца. Дэвіз іх сям’і: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго».
Таму калі патрэбна, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу, бо ўчастак абслугоўвання ў паштальёна немалы. Шчыра кажучы, прэсу тут хіба што лянівы не чытае.
Дарэчы, у Глінішчах два паштальёны – працуе яшчэ і не менш вопытная Алена Дубадзел, аб якой мы пісалі ў раённай газеце ў мінулым годзе.
Вікторыя МАРОЗ.