10 простых эка-парад

Общество

ад начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кірыла Літвінкі.

– Першая парада – сартуйце смецце. На вуліцах ужо даўно з’явіліся скрыні рознага колеру – для паперы, шкла і іншых адходаў. У хатніх умовах можна рабіць практычна тое ж самае.

Другая – добраўпарадкаванне горада і раёна. Суботнікі, грамадскія акцыі па пасадцы дрэў – у гэтых мерапрыемствах можна паўдзельнічаць без шкоды для бюджэту і з карысцю для ўласнага здароўя.

Трэцяя – не выпальвайце расліннасць. Кожны акт падпалу – гэта злачынства супраць прыроды. Спальваць яе небяспечна не толькі з-за пагрозы пажараў, але і таму, што небяспечныя элементы трапляюць у паветра, якім мы дыхаем. Да таго ж, гарыць не проста трава – гарыць жыццё пад нашымі нагамі.

Чацвёртая – зніжайце спажыванне электраэнергіі і паліва. Выключайце ўсе прыборы, якія вы не выкарыстоўваеце, з сеткі. А аўтаўладальнікі могуць зменшыць расход паліва падчас язды.

Пятая – выбірайце правільныя матэрыялы. Пазбягайце выкарыстання пластыкавых пакетаў і аднаразовых тавараў – поліэтылен і пластык раскладаюцца на звалках доўгія гады, а пры іх спальванні вылучаецца з’едлівы чорны дым.

Шостая – эканомце ваду. Запасы чыстай прэснай вады змяншаюцца, навукоўцы заклікаюць кожнага жыхара планеты думаць пра будучыню і выкарыстоўваць ваду рацыянальна.

Сёмая парада – аддавайце непатрэбныя рэчы, каб праз некаторы час «хлам» не паляцеў на звалку. Ёсць мноства дабрачынных арганізацый, якія гатовы прыняць старую вопратку, тэхніку, дзіцячыя цацкі. Яшчэ адзін варыянт – размясціць у інтэрнэце аб’яву з указаннем таго, што вы можаце аддаць дарма.

Восьмы заклік – не смеціць. На ўзбочынах дарог поўна недакуркаў, у парках, дварах і месцах адпачынку застаюцца груды непрыбранага смецця.

Дзевятая – падумайце пра экалогію на дачы. Збірайце дажджавую ваду і выкарыстоўвайце яе для паліву, пазбягайце хімічных угнаенняў для глебы, не стварайце несанкцыянаваныя звалкі за дачнымі ўчасткамі.

І дзясятае правіла – не парушайце закон! Гэта датычыцца незаконнай вырубкі лясоў, збору рэдкіх і занесеных у Чырвоную кнігу раслін, браканьерства, наўмысных ці выпадковых падпалаў, забруджвання рачных вод хімічнымі адходамі і іншай супрацьпраўнай дзейнасці. Часам людзі могуць парушыць закон проста па няведанні – ссекчы елку да Новага года, сарваць пралеску, кінуць непагашаны недакурак у лесе, з-за якога разгарыцца пажар. За парушэнне заканадаўства могуць быць ужытыя строгія санкцыі. Але галоўнае – можа быць нанесена непапраўная шкода прыродзе, што, у канчатковым рахунку, негатыўна адаб’ецца на саміх людзях.

Бліц-інтэрв’ю

– Дзеці цяпер больш цікавяцца віртуальным светам. Ці не страцім мы будучае пакаленне прыродаахоўнікаў?
– З моладдзю мы працуем па асобнай праграме. Калі іх зацікавіць, то яны з задавальненнем удзельнічаюць у экалагічных акцыях, умеюць слухаць і чуць, заставацца неабыякавымі.

– Якіх раслін трэба сцерагчыся хайнічанам?
– «Золотарник канадский», «Борщевик Сосновского», «Эхиноцистис лопастной», «Клён ясенелистный», «Робиния лжеакация» (ад рэд. – падрабязную інфармацыю пра іх можаце знайсці на нашым сайце.)

– У чым цяжкасці Вашай работы?
– Бывае сутыкаемся са сцяной неразумення. І такія бар’еры – самае складанае ў нашай рабоце. Але ў маёй практыцы не было пытанняў, якія не ўдалося б вырашыць. Проста не заўсёды так хутка і бесперашкодна, як таго хочацца.

– Адкуль чэрпаеце сілы?
– Люблю атрымліваць асалоду ад прыроды, гэта дапамагае. Лепшы адпачынак для мяне – калі перад вачыма прыгожыя краявіды.

Запісала Наталля Чэкан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *