Юныя хайнічане, члены Маладзёжнага парламенту, вучні гімназіі г. Хойнікі, гарадскіх і сельскіх школ наведалі Дом урада Рэспублікі Беларусь, дзе праходзяць пленарныя пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Паездка ў сталіцу адбылася па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Хойніцкай выбарчай акрузе Святланы Чэкан. Дэпутат цёпла сустрэла юных актывістаў з Хойнік, прыклала ўсе намаганні для таго, каб паездка стала пазнавальнай, цікавай і карыснай. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, прысвечанай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, гісторыяй беларускага парламента, даведаліся, як будаваўся галоўны будынак для ўрада, наведалі Авальную залу, у якой праходзяць сесіі.
З вялікай цікавасцю наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мемарыяльны комплекс «Курган Славы», дзе аддалі даніну памяці загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Вольга БЕЛАШ.