Месца працы, як дом родны

Наши проекты

Для Наталлі Пласконнай, паштальёна другога гарадского аддзялення паштовай сувязі, месца працы – як дом родны, дзе заўсёды ўтульна і не хочацца сыходзіць. І так ужо дванаццаць гадоў.

Абслугоўвае яна сем вуліц прыватнага сектару. Прызнаецца, што амаль усе падпісчыкі – людзі з добрымі манерамі, ветлівыя, з радасцю пагутараць, раскажуць аб сваіх навінах, параспытваюць пра справы ў паштальёна.

Раней Наталля працавала аператарам машыннага даення, асемянатарам і таму адзначае, што паштальёнам у разы лягчэй працаваць, ды і цікавей.

«Адзінае, хацелася б наш жаночы паштальёнскі калектыў разбавіць мужчынам. Не хапае нам тут моцнай паловы чалавецтва», – з усмешкай кажа гераіня.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *