Пакуль мы памятаем – яны ўсе жывыя

75 - под мирным небом

Кажуць, пра вайну не патрэбна нагадваць – пра вайну трэба памятаць.

І сярод яркіх летніх дзён ёсць дзень асаблівай памяці. 22 чэрвеня каля Брацкай магілы прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі.

Пранікнёныя словы ўсіх выступаючых былі напоўнены падзякай нашым бацькам і дзядам, захапленнем іх гераізмам, удзячнасцю за магчымасць жыць у свабоднай і цудоўнай краіне і абяцаннем зрабіць усё магчымае, каб неба над нашай Айчынай заставалася мірным.

А затым хвіліна маўчання пад гулкія ўдары метранома і кветкі на граніце… Традыцыя, якую мы не маем права забыць. Пакуль мы памятаем – яны ўсе жывыя…

Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *