Вянкі вязалі, дабра жадалі

Культура Общество

У аграгарадку Вялікі Бор у мінулую нядзелю правялі абрад «Провады русалкі», які ў 2016 годзе атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Старажытнае рытуальнае дзейства завяршае так званы Русальны тыдзень – ад Тройцы да наступнай нядзелі. Па народных традыцыях гэта час, калі русалкі выходзяць з вады да людзей. Абрад – сімвал выгнання русалак далей ад чалавечага жылля.

Акрамя аграрна-магічнай функцыі, дзейства мае і сакральную. Лічыцца, што моладзь падчас карагода з Русалкай вакол вогнішча і скачкоў праз яго зараджаецца спецыяльнай сілай, якая дапамагае знайсці сваю пару ў жыцці і працягнуць род.

Удзельнікі свята вялікім шэсцем правялі русалку па ўсёй вёсцы і вывялі да жытняга поля, спявалі абрадныя песні, вязалі вянкі, скакалі праз вогнішча, вадзілі карагод, жартавалі. Мерапрыемства надоўга запомніцца як яго ўдзельнікам, так і гледачам. І пакуль будзем памятаць мінулае і зберагаць яго, будзем жыць шчасліва.

Фота Кацярыны ДЗЯМ’ЯНЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *