Неабходна сагласаванасць у рабоце

Власть

Удзел у чарговым пасяджэнні райвыканкама прынялі начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзічкоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.

Разгледжаны пытанні работы сматравых камісій на тэрыторыі Хойніцкага раёна, выканання зямельнага заканадаўства, а таксама арганізацыя ідэалагічнай работы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Хойнікшчыны.

Бяспека жыццядзейнасці – адна з галоўных тэм, якой надаецца важнае значэнне. І работа сматравых камісій накіравана на правядзенне прафілактычнай работы з грамадзянамі сацыяльна-уразлівай катэгорыі, з грамадзянамі, якія схільны да ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, састаяць на розных відах прафілактычнага ўліку. Для гэтага на тэрыторыі нашага раёна створана 9 сматравых камісій. Яны не толькі выяўляюць факты, якія прадстаўляюць небяспеку для жыццядзейнасці грамадзян, але і павінны кантраляваць ухіленне выяўленных парушэнняў.

Між тым недахопы ёсць і ў рабоце саміх камісій, менавіта гэтыя прычыны пасадзейнічалі замене старшынь 2 і 3 гарадскіх сматравых камісій.

У адрас паўналетніх дзяцей, родных або па апошняму месцу работы для аказання пасільнай дапамогі па ўхіленню негатыўных прычын і ўмоў, якія могуць садзейнічаць надзвычайным сітуацыям і ствараць пагрозу жыццю пажылых грамадзян, накіравана 629 пісьмаў. Як адзначыў старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка, гэта катэгорыя грамадзян, якія самі аб сабе не паклапоцяцца. І наша агульная задача – прыкласці ўсе магчымасці, каб хайнічане сталага ўзросту не гінулі на пажарах. Таксама кіраўнік раёна даручыў прааналізаваць сітуацыю, якія арганізацыі і прадпрыемствы не жадаюць дапамагаць сваім былым работнікам, якія засталіся сам насам з праблемамі ў такім паважаным узросце. Людзі, якія не адзін год аддалі працы на карысць нашага раёна, заслугоўваюць увагі.

У ходзе абмеркавання праблемных пытанняў Сяргей Дзічкоўскі адзначыў, што няма нічога больш важнага чалавечага жыцця і здароўя грамадзян. Аднак праведзены аналіз пажараў выявіў напрамкі, па якіх неабходна актывізаваць дзейнасць. Таксама неабходна змяніць падыходы ўсіх зацікаўленых службаў да сваіх абавязкаў.

Сярод недапрацовак названа недаабследаванне домаўладанняў грамадзян такіх катэгорый як старэй працаздольнага ўзросту, адзінокіх, адзінока пражываючых, інвалідаў. Між тым суб’екты прафілактыкі не вычарпалі ўвесь патэнцыял у фарміраванні светапогляду грамадзян у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанні супрацьпраўных паводзін.
Работа павінна працягвацца, суб’екты прафілактыкі павінны працаваць сагласавана.

Вольга БЕЛАШ.
Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *