На чарговым пасяджэнні райвыканкама абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Хойнікшчыны за студзень-чэрвень бягучага года і выкананне бюджэту раёна за гэты ж тэрмін. Удзел у пасяджэнні прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.
Па выніках першага паўгоддзя прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарту тавараў прыватнымі прадпрыемствамі і экспарту паслуг па прадпрыемствам без уліку рэспубліканскіх. Дасягнуты прагнозны паказчык па колькасці ствараемых арганізацый, у тым ліку ў вытворчай галіне (3), зніжэнню ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі (за студзень-сакавік), уводу ў эксплуатацыю жылля (860 м кв.).
За студзень-чэрвень у сельгаспрадпрыемствах атрымана валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі 91,9% да адпаведнага перыяду мінулага года. На ўзровень мінулага года выйшла КСУП «Судкова» (102,2%).
На 1 ліпеня колькасць БРЖ склала 22474 галавы, у тым ліку 7981 карова. Валавы надой малака па раёну – 13219 т. Сярэдні ўдой на карову – 1658 кг. Лепшы вынік па прадуктыўнасці кароў атрыманы ў КСУП «Веляцін» (2128 кг), ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (1797 кг), КСУП «Судкова» (1727 кг).
Рэалізацыя малака па раёну – 11651 т, таварнасць 88%. Вышэй чым па раёну таварнасць рэалізаванага малака ў КСУП «Веляцін» (90,3%), КСУП «Эксбаза «Стралічава» (89,1%).
Атрымана 1366 т прадукцыі вырошчвання БРЖ (96,6% да мінулага года). Найбольшыя паказчыкі па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі ў КСУП «Судкова» (107,2%), КСУП «Аравічы» (100,7%).
Па стану на 1 ліпеня было нарыхтавана па раёну 5827 т кармавых адзінак, у разліку на адну ўмоўную галаву нарыхтавана 3,4 ц.к.а. Сена нарыхтавана 2812 т, сенажу – 15852 т.
За паўгоддзе прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі на 13,6 млн. руб. Тэмп росту ў фактычных адпускных цэнах склаў 108,5%.
За 5 месяцаў аб’ём экспарту тавараў склаў 1457,3 тыс. дол. Сярод экспарцёраў СФГ «Осов-Агро», ААТ «АМС-ком», ААТ «Хойникские ремёсла», запаведнік, ААТ «Южный лес», ААТ «ПинУгольКом», ААТ «Виколфаворк», ААТ «Англо-Бел Тимбер». Экспарт паслуг за 5 месяцаў склаў 40,8 тыс. дол. Павялічылася колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць на экспарт: КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ЦРБ, ААТ «СанДали-Тур», ААТ «Фемилилайн», ТДА «ТатьянаЕвроТорг», запаведнік, БААР.
860 м кв. жылля ўведзена за першае паўгоддзе (28,7% ад гадавога задання). У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 3034 м кв. жылой плошчы, у тым ліку 2174 м кв. – 40-кватэрны дом, што будуецца ў мікрараёне «Юбілейны».
На 1 ліпеня на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзейнасць 98 юрыдычных асоб і 263 індывідуальных прадпрымальніка (32 з іх зарэгістраваны ў бягучым годзе). У якасці рамеснікаў зарэгістравана 88 чалавек, 85 чалавек ажыццяўляюць дзейнасць з уплатай адзінага падатку па заяўляльнаму прынцыпу.
Паказчык агульнай смяротнасці на 1000 насельніцтва ў апошнія гады мае ўстойлівую тэндэнцыю да зніжэння. У структуры агульнай смяротнасці насельніцтва першае месца займаюць хваробы сістэмы кровазвароту (113 чал.), другое – новаабразаванні (25 чал.), трэцяе – траўмы (19 чалавек). У катэгорыі працаздольнага ўзросту памерла 32 чалавекі. У структуры смяротнасці насельніцтва працаздольнага ўзросту першае месца занялі хваробы сістэмы кровазвароту (11 чал.), другое месца занялі траўмы (9 чал.), трэцяе падзялілі новаабразаванні, не дакладна пазначаныя і невядомыя прычыны смерці – 5 чал. За 6 месяцаў нарадзілася 136 чалавек.
Хойніцкі раённы краязнаўчы музей перамог у конкурсе мікрапраектаў (малых грантаў) праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» па праграме «Спадчына». Агульная сума гранта – 38720 еўра. Грашовыя сродкі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музея і папулярызацыю турыстычных маршрутаў Хойнікшчыны.
Па стану на 1 ліпеня ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама на ўліку стаіць 5868 атрымальнікаў пенсій. З агульнай колькасці пенсіянераў: па ўзросту – 3983, інвалідаў – 1409. Старэй 80 гадоў – 814, старэйшых за 90 гадоў – 127, старэйшых за 100 гадоў – 2. Сацыяльныя пенсіі атрымліваюць 222 чалавекі. Сярэдні памер пенсій па раёну складае 464,70 руб. Дапамогу на дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў атрымлівае 372 чалавека, старэйшых за 3-х гадоў – 105 чалавек.
Вольга БЕЛАШ.
Фота Алены СМУСЯНОК.