Адказы атрымалі, парады далі

Власть

Такая форма дэпутацкай работы як сустрэчы з выбаршчыкамі непасрэдна па месцы іх жыхарства, як паказала практыка, з’яўляецца адной з самых лепшых.

Жыхары могуць на месцы не толькі задаваць пытанні, якія цікавяць іх, але і адказы атрымліваць неадкладна.

На вул. Будзёнага райцэнтра дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе № 1 Таццяна Кужаль сустрэлася з грамадзянамі. Таксама былі запрошаны намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Таццяна Лопух, начальнік ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік» Сяргей Несцярэнка.

Дэпутат райсавета праінфармавала грамадзян аб асабістай праводзімай рабоце, акцэнтавала ўвагу на фарміраванні бюджэту раёна. Мэта выступу не толькі ў тым, каб інфармаваць выбаршчыкаў аб праведзенай працы, але і ў тым, каб абмеркаваць і ацаніць работу, кожны, хто прыйшоў на сустрэчу, меў магчымасць выказаць свае прапановы і заўвагі.

Дарэчы, кола пытанняў, якія абмяркоўваліся і з якімі звярталіся жыхары вуліцы, звычайнае – гэта медыцына і камунальная гаспадарка. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтвам раённай бальніцы прыняты пэўныя меры па наладжванні сіцуацыі з талонамі да стаматолага, звароты ад грамадзян паступілі.

Напружанне з талонамі да тэрапеўтаў: калі чалавек знаходзіцца на «бальнічным», то чаму ўрач на паўторны прыём не запісвае ў кабінеце або не дае талон сам, гэта было б прасцей і пацыенту, і ўрачу. Намеснік галоўнага ўрача паведаміла, што сітуацыя будзе вывучана і ўрачы сапраўды могуць запісваць хворых на паўторны прыём.

Камунальныя праблемы: жыхары скардзіліся на дрэнны стандарожнага пакрыцця вуліцы і завулка Будзёнага, а таксама вул. Грахоўскага. Пыталіся пра раслінныя рэшткі і будаўнічае смецце: маўляў, чаму ў раёне шматпавярховай забудоўлі ўсё жыхары выкідваюць і камунальшчыкі ўсё вывозяць, а ў прыватным сектары не так. Як паведаміў начальнік ЖЭУ, для таго, каб будаўнічыя рэшткі камунальная служба вывезла без праблем, патрэбна перад пачаткам рамонту ўзгадніць з «Камунальнікам» гэты момант і падпісаць дагавор. Што ж датычыць раслінных рэшткаў, то іх прасцей пераўтварыць у кампост.

Адзначана і старанне некаторых жыхароў вуліцы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванню. Такіх бы прыкладаў, ды болей.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *