Выкарыстоўваць усе формы прыфілактыкі. Менавіта на гэта накіравана работа раённага аддзела па надзычайных сітуацыях. Пераканаліся ў гэтым дэпутаты райсавета, якія наведалі ў межах дня дэпутата аб’екты РАНС.
На дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне “Юбілейны” работнікі райаддзела ўстанавілі дзве малыя архітэктурныя формы: драўляныя машынкі, якія размалявалі як спецтранспарт. Дзеці і гуляць з задавальненнем будуць, і запомняць нумар пажарнай службы.
Дырэчы, выратавальнікі асвоілі яшчэ спосаб данесці інфармацыю аб прафілактыцы пажараў да насельніцтва: на прыпынках яркія карціны заклікаюць грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі самім і навучаць гэтых правілах дзяцей.
На пляцоўцы старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Бондар і дэпутат, начальнік РАНС Віктар Сацура пагутарылі з дзецьмі. Падрастаючае пакаленне выказала пажаданне, каб у горадзе з’явіліся вераўчаны парк і скаладром. Дзеці жадаюць актыўна праводзіць час.
Наведалі дэпутаты пляцоўку, на якой пажарныя адпрацоўваюць розныя пазаштатныя сітуацыі, алгарытм дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных здарэнняў. У гэтым годзе адрамантаваны трэніровачныя аб’екты, будынак і кабінеты райаддзела, службовыя памяшканні, трэнажорны зал. Сустрэліся з работнікамі, якія заступілі на змену.
Сустрэліся з работнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў н.п. Дуброва, рамонт на якім таксама завершаны ў гэтым годзе.
Вольга Белаш.