Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Слоніме

Культура

У гістарычным цэнтры горада ўжо ўстанавілі помнік дыпламату і палітыку Вялікага княства літоўскага Льву Сапегу, які будзе ўрачыста адкрыты на Дні беларускага пісьменства. 

Адной з галоўных падзей свята стане таксама ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Праграма двух дзён — 31 жніўня і 1 верасня будзе насычанай на цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы. Пройдуць фестываль кнігі і прэсы, выніковы этап рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”. Пісьменнікі абмяркуюць за круглым сталом актуальныя праблемы сучаснай творчасці. Свае самыя яркія адметнасці прадставяць на тэматычных пляцоўках раёны Гродзеншчыны.  

Источник: gp.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *