Выкарыстоўваць усе формы прафілактыкі

Власть

Менавіта на гэта накіравана работа раённага аддзела па надзычайных сітуацыях.

Пераканаліся ў гэтым дэпутаты райсавета, члены маладзёжнага парламенту, якія наведалі ў межах дня дэпутата аб’екты РАНС.

На дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне «Юбілейны» работнікі райаддзела ўстанавілі дзве малыя архітэктурныя формы: драўляныя машынкі, якія размалявалі як спецтранспарт. Дзеці і гуляць з задавальненнем будуць, і запомняць нумар пажарнай службы.

Дарэчы, выратавальнікі асвоілі яшчэ адзін спосаб данесці інфармацыю аб прафілактыцы пажараў да насельніцтва: на прыпынках яркія карціны заклікаюць грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі самім і навучаць гэтым правілам дзяцей.

На пляцоўцы старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Бондар і дэпутат, начальнік РАНС Віктар Сацура пагутарылі з дзецьмі. Падрастаючае пакаленне выказала пажаданне, каб у горадзе з’явіліся вяровачны парк і скаладром. Дзеці жадаюць актыўна праводзіць час.

Наведалі дэпутаты і прадстаўнікі маладзёжнага парламенту пляцоўку, на якой пажарныя адпрацоўваюць розныя пазаштатныя сітуацыі, алгарытм дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных здарэнняў. У гэтым годзе адрамантаваны трэніровачныя аб’екты, будынак і кабінеты райаддзела, службовыя памяшканні, трэнажорны зал. Сустрэліся з работнікамі, якія заступілі на змену, распыталі пра іх працоўныя будні.

Пагутарылі з работнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў н.п. Дуброва, рамонт на якім таксама завершаны ў гэтым годзе.

             Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *