Адбылася чарговая дзевятнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў.
Разгледжаны ход рэалізацыі ў нашым раёне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.09.2018 № 357 «Аб пустых і старых дамах». Удзел у пасяджэнні прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Чэкан і дэпутат абласного Савета дэпутатаў Дзмітрый Старасценка.
Рацыянальнае выкарыстанне і ўцягванне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямель населеных пунктаў, таксама як і парадак на іх тэрыторыі, напрамую залежыць ад вынікаў працы з пустымі і састарэлымі дамамі.
Рабочая група дэпутатаў вывучала рэалізацыю Указа № 357 на месцах. Былі ахоплены ўсе населеныя пункты сельсаветаў і г. Хойнікі, дзе праводзіліся работы. За час дзеяння Указа № 100 і № 357 у раёне знесена каля 2000 домаўладанняў. У сельвыканкамах маецца неабходная дакументацыя ў адпаведнасці з заканадаўствам. Па кожнаму дому, які адпавядае крытэрыям пустога або састарэлага, вядзецца асобная папка, збіраецца ўся інфармацыя ў дачыненні да гэтага дома (фотаздымкі, перапіска з усімі неабходнымі службамі, заключэнні, рашэнні і інш.).
Канчатковая мэта работы ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.09.2018 № 357 «Аб пустых і старых дамах» – забеспячэнне адсутнасці ў сельскіх населеных пунктах пустых і старых дамоў, а таксама невыкарыстоўваемых зямель.
Для арганізацыі працы ў гэтым напрамку рашэннем райвыканкама створана камісія па абследаванню стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Хойніцкага раёна. Абавязкі па рэалізацыі Указа размеркаваны паміж аддзеламі райвыканкама і сельвыканкамамі.
У лістападзе 2018 г. камісія выявіла 115 пустуючых дамоў. За студзень-жнівень бягучага года дадаткова выяўлена 20 пустуючых дамоў, знята з уліку без зносу за кошт правядзення іншых мерапрыемстваў 3 дома, знесена 52.
На зносе пустуючых дамоў у раёне працавалі «Мазырская ПМК -27», «Рэчыцкая ПМК-73», Лоеўскае ПМС, на тэрыторыі горада Хойнікі пустуючыя дамы былі ўключаны ў праграму мерапрыемстваў па ліквідацыі аб’ектаў, захавання адходаў, якія патрабуюць спецыяльнага звароту па Гомельскай вобласці, і знесены РСУП «Палессе». У верасні плануецца знесці 16 домаўладанняў на тэрыторыі сельсаветаў.
Праца ў рамках Указа № 357 прадугледжвае 3 напрамкі: першае – праца з уласнікамі дамоў; другое – знос дамоў, непрыдатных для далейшага выкарыстання; трэцяе – продаж пустых дамоў, прызнаных судом Хойніцкага раёна безгаспадарнымі або вымарачных спадчынай.
Вынік рэалізацыі Указа – гэта ўцягванне ў гаспадарчы абарот зямель, якія вызвалены пасля зносу домаўладанняў, навядзенне парадку на зямлі. За справаздачны перыяд ўключана ў гаспадарчы абарот пасля зносу дамоў і раскарчоўкі драўняна-хмызняковай расліннасці 45,3 га земляў, у тым ліку 29,89 га перададзена сельскагаспадарчым арганізацыям і 15,41 га ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». Усяго за час дзеянняў Указаў уключана ў гаспадарчы абарот пасля зносу дамоў і раскарчоўкі драўняна-хмызняковай расліннасці 768,02 га земляў, у тым ліку 749,7 га перададзена сельгасарганізацыям і 22,9 га ДЛГУ «Хойніцкі лясгас».
Вольга БЕЛАШ.
Фота Алены СМУСЯНОК.