Нацэльваючы на поспех

Прафсаюзнае жыццё Сельское хозяйство

Прафсаюзы працягваюць заахвочваюць работнікаў, якія працуюць у жывёлагадоўлі.

На гэтым тыдні выехалі на малочна-таварны комплекс «Храпкаў» КСУП «Аравічы». Тут змяшчаецца 476 кароў і 180 цялят.
У калектыве працуе 16 чалавек. Спачатку размаўлялі аб праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца ў рабоце. Як адзначыла загадчык МТК Надзея Навіцкая, кожны работнік свае абавязкі выконвае на сумленне.

«Калектыў тут зладжаны, аднак якасць малака ад гэтага не павялічваецца. Патрэбна строга выконваць тэхналагічны рэгламент, са ўсёй адказнасцю падыходзіць да работы», – падкрэсліў кіраўнік гаспадаркі Віталій Локцеў.

Вясёлымі кампазіцыямі павіншавалі работнікаў артысты мастацкай самадзейнасці Барысаўшчанскага сельскага Дома культуры. Усе засталіся задаволенымі, падпявалі і апладзіравалі.

Падарункі ад прафсаюза работнікаў АПК і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымалі Надзея Навіцкая, Лідзія Куку, Мікалай Арцёмчык, Таццяна Банчэўская, Любоў Равяка.

Тэкст і фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *