Матэрыяльная дапамога ветэранам


Пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым карэспандэнту “ЛС” паведаміла загадчыца сектара сацыяльнай дапамогі і бытавога абслугоўвання ўпраўлення райвыканкома па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Г.А. ТАГАЙ.


– Сродкі на гэтыя мэты ўжо выдзелены з рэспубліканскага бюджэту. Памер дапамогі асобным катэгорыям грамадзян складае ад 150 тысяч да 200 тысяч рублёў.

Так, матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 тысяч рублёў выдадуць72 інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У памеры 150 тысяч рублёў прадугледжана выплата некалькім катэгорыям грамадзян. У іх ліку 26 чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; 1 – працаваўшы на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў.

Па 150 тысяч рублёў атрымаюць пацярпеўшыя ад вынікаў вайны: 17 чалавек сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых або прапаўшых без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку муж або жонка загінуўшага на фронце, якія не ўступалі ў новы шлюб; 2 інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або ў сувязі з іх вынікамі.

Выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца на працягу чэрвеня бягучага года ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій.


Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *