Надвор’е ўносіць карэктывы

Сельское хозяйство

У раёне поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Па стану на 8 чэрвеня ў гаспадарках скошана роўна палова траў першага ўкосу. Найбольш актыўнымі тэмпамі вядзецца работа ў сельгаспрадпрыемствах КУП “Эксбаза “Стралічава”, дзе скошана ўжо 71% траў першага ўкосу і КСУП “Судкова” (66%). Марудзяць з кашэннем у ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (23%), КСУП “Велікаборскі” (39%) і КСУП “Агракамбінат “Віць” (44%).

Што датычыць уборкі скошаных траў, то ў цэлым па раёну яны ўбраны з 57,1 працэнта плошчаў. На жаль, у ход нарыхтоўкі кармоў свае непажаданыя карэктывы ўносіць “нябесная канцылярыя” – з-за вільготнага паветра і пастаянных дажджоў травяная маса ў асноўным ідзе на закладку ў сянажныя і сіласныя траншэі, а таксама на зялёны корм маладняку.

І на закладцы сенажу таксама лідзіруюць “Стралічава” (2760 тон пры заданні 3500 т) і “Судкова” (2390 т з 4000). На закладцы сіласнай масы наперадзе КСУП імя Мележа, дзе ў траншэі ўжо закладзена 3330 тон з запланаваных 14400 т . У “Аравічах” нарыхтавана 1220 тон сіласу з 12000 т, у эксбазе “Стралічава” – 1200 тон з 13000.

Самым жа аб’ектыўным паказчыкам ходу кормаўборачных работ з’яўляецца колькасць кармавых адзінак, нарыхтаваных на ўмоўную галаву жывёлы. Па стану на 8 чэрвеня па гэтаму паказчыку намнога апярэджваюць астатніх працаўнікі эксбазы “Стралічава” – 5,19 к.а. У сельгаспрадпрыемстве імя Мележа на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 3,53 к.а., у КСУП “Судкова” – 2,75 к.а. Аднак паказчык судкоўцаў не ідзе ні ў якое параўнанне з іх жа паказчыкам па стану на 8 чэрвеня 2008 года, калі ён складаў 8,51 кармавых адзінак.

Таксама ніжэй леташняга гэтыя лічбы амаль ва ўсіх гаспадарках раёна, акрамя сельгаспрадпрыемстваў “Веляцін” (1,77 к.а. супраць 1,15 у 2008 г.) і “Стралічава” (5,19 супраць 2,33 к.а.).


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *