Інфармаваць, растлумачваць, падтрымліваць

Власть

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні развіцця прадпрымальніцтва ў раёне, прымаемыя меры, накіраваныя на процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, праект бюджэта раёна на 2020 год.

Удзел у пасяджэнні прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.

На 1 снежня колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па раёне склала 368, у тым ліку 101 арганізацыя, якая адносіцца да малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, 267 індывідуальных прадпрымальнікаў. За 11 месяцаў створана 5 прадпрыемстваў, у тым ліку 4 у вытворчай сферы, зарэгістравана 42 прадпрымальніка.

Дзеючае заканадаўства актыўна садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы. У апошнія гады падпісаны і дзейнічаюць шэраг дакументаў: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»; Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.05.2012 № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9.10.2017 № 364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці»; Артыкул 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка); Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9.10.2017 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму»; Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7.03.2008 № 342 «Аб зацвярджэнні палажэння аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці».

Па стану на 1 снежня на ўліку ў падатковай інспекцыі састаяла 103 фізічных асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці ІП, і 100 рамеснікаў. Гэта ўдвая больш, чым у адпаведным перыядзе 2018 года. Па відах дзейнасці рамеснікі ажыццяўляюць выраб прадметаў і іх частак для асабістых (бытавых) патрэб грамадзян (34); вырабы ручнога вязання (15); устаноўка душавых кабін (1); вырабы ручной работы (50). У 2018 годзе рамеснікі таксама аказвалі паслугі па вырабе, завострыванні і рамонту сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструменту і яго частак, вырабу і рамонце шорна-седлавых вырабаў, мастацкай апрацоўцы. Фізічныя асобы, якімі выплачваецца адзіны падатак па заяўным прынцыпе, ажыццяўляюць рамонт швейных вырабаў (4); музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў (3); паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі (38); рэпетытарства (8); догляд за дарослымі і дзецьмі (1); раздробны гандаль (14); рэалізацыю хлебабулачных вырабаў (8); рамонт абутку, гадзіннікаў (3); цырульні і касметычныя паслугі (12); пагрузка і разгрузка грузаў (12).

У бягучым годзе з зарэгістраваных 5 прадпрыемстваў 2 прадстаўляюць прамысловую сферу, 1 арганізацыя гандлю, 2 прадпрыемствы сельскай гаспадаркі. З 267 індывідуальных прадпрымальнікаў у сельскай мясцовасці зарэгістраваныя 38. Пераважная большасць прадпрымальнікаў занята ў сферы гандлю і паслуг.

Застаецца стабільна запатрабаванай дзяржаўная падтрымка на развіццё прадпрымальніцтва ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 342 ад 7.03.2008 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці». За апошнія пяць гадоў 52 беспрацоўным грамадзянам прадастаўлены субсідыі на адкрыццё бізнесу. Агульная сума аказанай падтрымкі склала 117,8 тыс. руб. За 11 месяцаў скарысталіся субсідыяй 13 чалавек (пры першапачатковым заданні – 8 чалавек) на суму 35,4 тыс. руб.

Старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка даручыў аддзелу эканомікі вывучыць кола пытанняў, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі і  тыя грамадзяне, якія жадаюць адкрыць сваю справу. «Ідэі ў людзей ёсць, – адзначыў кіраўнік раёна, – аднак не ўсе «даходзяць» да рэалізацыі гэтых ідэй у жыццё. Чаму не атрымліваецца пашырыць бізнес, адкрыць сваю справу, рэалізаваць планы? Патрэбна дакладна вывучыць, з якімі праблемамі і на якіх этапах ініцыятыўныя грамадзяне сутыкаюцца. Чаго не хапае: інфармацыі, пустуючых аб’ектаў, якія можна набыць, рэкламы, падтрымкі? Усё вырашаема, калі спрабаваць вырашаць».

У раёне ёсць нішы, якія яшчэ не заняты: не хапае гандлёвых (харчовых, у прыватнасці, напрыклад, летняга кафэ) аб’ектаў у гарадскім парку, практычна няма дзе купіць сувеніры як напамін аб Хойніках, няма забойнага цэху і інш. Таму, магчыма, некаму з прадпрымальнікаў патрэбна і падказаць, якой справай перспектыўней у нашым раёне заняцца.

З кожным годам павышаецца актыўнасць прадпрымальнікаў – удзельнікаў Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры райвыканкаме. У бягучым годзе яны актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы Плана развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Хойніцкім раёне, распрацоўваемага ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» (дзе Хойніцкі раён вызначаны як пілотны). Дадзены праект прадугледжвае рэалізацыю некалькіх ініцыятыў, накіраваных на стварэнне інфраструктуры па падтрымцы прадпрымальніцтва, фінансавання кластэрнага развіцця, стартапаў.

Вольга БЕЛАШ.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *