Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2019 год, выкананне бюджэту за мінулы год і задачы па яго выкананню на 2020 год, вынікі работы арганізацый і прадпрыемстваў па ахове насельніцтва і тэрыторый раёна ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне, работа са зваротамі грамадзян.
Гэтыя пытанні разгледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Пётр Шуцько, першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Мяркулаў.
Па выніках 11 месяцаў 2019 года раёнам забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце паслуг без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці. Дасягнута прагнознае заданне па ліку новаствараемых арганізацый, у тым ліку ў вытворчай сферы, а таксама зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі за студзень-верасень 2019 года.
За год прамысловымі арганізацыямі раёна выраблена прадукцыі на суму 19,4 млн. руб.
Па выніках працы за год атрымана валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна 92,5% да адпаведнага перыяду 2018 года. Выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 37,7 млн. руб., у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі 22,6 млн. руб., прадукцыі раслінаводства 15,1 млн. руб.
Удзельная вага прадукцыі жывёлагадоўлі ў агульным аб’ёме вытворчасці 60%, прадукцыі раслінаводства – 40%.
За студзень-лістапад аб’ём знешняга гандлю таварамі ў цэлым па раёне склаў 1937,7 тыс. долараў, у тым ліку экспарт тавараў – 1872,3 тыс. долараў, імпарт – 65,4 тыс. долараў.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі па прыватных прадпрыемствах склаў 1823,1 тыс. долараў.
Экспарт паслуг за студзень-лістапад склаў 87,8 тыс. долараў. Экспарт паслуг па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх склаў 76,9 тыс. долараў.
Арганізацыямі раёна за 11 месяцаў атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры 2224 тыс. руб., чысты прыбытак склаў 3411 тыс. руб. Па выніках 11 месяцаў страты атрыманы рамонтным заводам і фабрыкай мастацкіх вырабаў. Па выніках года фабрыка перакрые атрыманую страту.
За 2019 год аб’ём рознічнага тавараабароту – 45,9 млн. руб., тавараабарот грамадскага харчавання – 858 тыс. руб.
Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, 7306 чал. За 2019 год працаўладкавана 435 чалавек. На прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку накіравана 9 чалавек.
На 1 студзеня 2020 года на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзейнасць 366 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 102 юрыдычныя асобы і 264 індывідуальных прадпрымальніка. За год створана 7 малых прадпрыемстваў (лесаперапрацоўка, рознічны гандаль, рыбаводства, раслінаводства і інш.).
Намінальная сярэднямесячная налічаная заработная плата работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна за студзень-лістапад склала 782,3 руб.
За ўказаны перыяд па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі лепшых паказчыкаў дасяглі завод ЖБВ (8297 тыс. руб.), ДРБУ-155 (6080 тыс. руб.), ДЭУ-45 (2607 тыс. руб.). На заводзе ЖБВ працуе 163 чалавекі, у ДРБУ-155 – 112, у ДЭУ-45 – 54.
У 2019 годзе сярэднемесячная заработная плата на заводзе ЖБВ склала 1200 руб., ДРБУ-155 – 800 руб., у ДЭУ-45 – 700 руб.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года па сярэднемесячнай выручцы на аднаго працуючага ў працэнтных адносінах лепшых паказчыкаў дасягнуў завод ЖБВ.
Будаўніча-мантажныя работы за справаздачны перыяд 2019 года склалі 51,9 млн. руб. (251,9% да ўзроўню 2018 года). Аб’ём падрадных работ – 13,3 млн. руб. (128,1%).
Заданне па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў выканана на 103,7% (3113 м кв пры заданні 3000 м кв). Прыняты ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом па вул. 70 год Кастрычніка, пабудаваны 8 індывідуальных жылых дамоў (5 з іх – шматдзетнымі сем’ямі).
На 1.01.2020 на чарзе маючых патрэбу састаялі 152 шматдзетныя сем’і (29 з іх палепшылі свае жыллёвыя ўмовы ў 2019 годзе і будуць зняты з чаргі пасля рэгістрацыі жылых памяшканняў, 24 – ажыццяўляюць будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, 5 з іх у сельскай мясцовасці). У бягучым годзе плануецца палепшыць жыллёвыя ўмовы 44 шматдзетным сем’ям.
У вобласці абароны насельніцтва тэрыторый раёна ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны была праведзена значная работа, якая дазволіла не дапусціць гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый і ліквідаваць іх з мінімальнымі стратамі.
За кошт сродкаў абласнога бюджэту праведзена мадэрнізацыя сістэмы апавяшчэння раёна: заменена старая апаратура апавяшчэння, якая эксплуатавалася з 1967 года, устаноўлена новае сервернае абсталяванне апавяшчэння ў цэнтры аператыўнага ўпраўлення РАНС, зманціраваны блокі запуска на электрасірэнах, якія ўстаноўлены ў РЭС, ПВУ ААТ «Мілкавіта», заводзе гідраапаратуры і РАНС.
Праведзены 2 праверкі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння, у тым ліку і з задзейнічаннем сістэмы СМС-апавяшчэння насельніцва раёна.
У маі праведзена комплекснае вучэнне з Хойніцкім звяном Гомельскай абласной падсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якое паказала ступень гатоўнасці раённага звяна да рэагіравання на надзвычайныя сітуацыі.
Вольга БЕЛАШ.
Фота Вікторыі МАРОЗ.
Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодне-каляднае афармленне фасадаў будынкаў і прылягаючых тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Першае месца – Хойніцкі раён газазабеспячэння,
Другое месца – завод гідраапаратуры,
Трэцяе месца – ПВУ ААТ «Мілкавіта».
Падзяка аб’яўлена КЖУП «Хойніцкі камунальнік».