На базе КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прайшоў раённы семінар, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. У яго рабоце прыняла ўдзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Святлана Віктараўна Кастрама. У ходзе сустрэчы яна згадвала выпадкі са сваёй інспекцыйнай практыкі, сапраўды цікавыя карысныя для аўдыторыі, рабіла акцэнт на тыповых памылках, якія дапускаюць работадаўцы і спецыялісты па ахове працы, пры тлумачэнні няшчасных выпадкаў расказвала, як можна і трэба пазбягаць гэтых памылак.
Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на станцыі абезжалезвання, каналізацыйна-помпавай станцыі па вуліцы Жукава, штрафной стаянцы, дыспетчарскім пункце і прамбазе. Па шляху следавання кіраўнік прадпрыемства С.У. Несцярэнка расказваў аб сённяшнім падначаленага калектыву і планах на будучыню. Падрабязна спыняўся на пытаннях якасці вады, выгады ад будаўніцтва новай каналізацыйна-помпавай станцыі па вул. Жукава, азелянення горада, збору другаснай сыравіны і першых выніках работы штрафстаянкі.
Затым адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка, начальнік аддзела па пытаннях занятасці сацыяльна-працоўных зносін І.П. Грыгаровіч, а таксама начальнік аддзялення РАУС У.П. Талюк і інспектар групы прапаганды і навучання РАНС А.А. Чэкан.
Выступаючыя падкрэслівалі, што фармалізм у пытаннях аховы працы – недапушчальны, здароўе бяспека кожнага работніка – галоўная задача адказных асоб. Інжынерам па ахове працы неабходна быць больш неабыякавымі. Бо нават, здавалася б, нязначныя прабелы ў рабоце могуць вельмі дорага каштаваць.
Тэкст і фота Наталлі Чэкан.