Будні інспектараў ДПС

Журналіст мяняе прафесію

1У 7 гадзін раніцы стаю каля раённага аддзела ўнутраных спраў. Не ведаю яшчэ, да каго ў напарнікі мяне прыставяць, але начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі У.П. Талюк напярэдадні запэўніў, што ў іх усе работнікі суперадказныя. Чакаю. І вось з аддзела выходзіць малады чалавек – інспектар дарожна-патрульнай службы Андрэй Гапоненка, вітаемся, даведваюся, што менавіта з ім мне давядзецца правесці гэты дзень.
«Сёння я дзяжуру ў складзе следча-аператыўнай групы, таму працаваць будзем з сямі раніцы да дзевяці вечара», – адразу папярэдзіў мяне новы калега.
Што ж, маральна я была гатова да любых выпрабаванняў, таму – наперад!
Праходзім перадрэйсавы медыцынскі агляд або, прасцей кажучы, праверку на цвярозасць, і толькі пасля гэтага атрымліваем зброю. Затым у нас па плану нарада. На ёй да кожнага супрацоўніка, які заступае на дзяжурства, даводзіцца інфармацыя аб стане аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, вобласці краіны, даюцца арыенціроўкі на асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, украдзеныя аўтамабілі, ставяцца дакладныя задачы на дзень. 2
Пасля вызначэння маршруту патрулявання прыступаем да нясення службы. На новым спецаўтамабілі «Geely» накіроўваемся ў лясгас, каб пракантраляваць выпуск на  лінію дзяржаўнага транспарту. Пераканаўшыся, што тут усё ў парадку, едзем у банк здаць «штрафныя» – квітанцыі, якія выпісваюць інспектары ДПС парушальнікам. Па дарозе цікаўлюся, як служыць новы аўтамабіль. «Яшчэ добра абкатаць не паспелі, але першыя ўражанні вельмі добрыя», – задаволены Андрэй.
Для ажыццяўлення кантролю за дарожным рухам накіроўваемся на вуліцу Вакзальную райцэнтра. Жазло ў рукі – выходзім на маршрут. Інспектар спыняе першы транспартны сродак. Прадставіўшыся, просіць у вадзіцеля дакументы на машыну. Прэтэнзій няма, адпускаем жадаем шчаслівай дарогі. Першая, другая машына… дзесятая, адзінаццатая, дванаццатая… Audi, BMW, Mercedes, Жыгулі, Opel, Volkswagen, Fiat, Honda, Mazda, Nissan, Toyota… Пасля першай гадзіны мяне галаве кружылася. На першы погляд можа здацца, што там складанага: стой ды махай палкай, на самай справе гэта вельмі нялёгка. Тым больш, што дзяжурыць на дарогах даводзіцца ў  рознае надвор’е: снег, дождж, спякоту. Я, шчыра кажучы, думала, што стану ахвярай сонечнага ўдару – не прадугледзела, што трэба ўзяць галаўны ўбор.
Дарэчы, была пятніца, як кажуць, «дзень шафёра». Але, на радасць, п’яных на дарозе не было. Затое іншых парушэнняў хапала: малады чалавек за рулём размаўляў па тэлефоне, некалькі машын трапіліся без тэхагляду, вадзіцелі не карысталіся рамянём бяспекі… Па загадзе чорна-белага жазла спыняюцца адзін аўтамабіль за другім. Выпісваем штрафы. Да слова, тармозім не толькі машыны, але і двухколавыя транспартныя сродкі. Правяраем, ці стаяць яны на ўліку ў РАУС. Прыемна ўражвала ветлівае стаўленне хайнічан да супрацоўнікаў ДАІ. Так, 72-гадовая веласіпедыстка жадала здароўя і добрага дзяжурства. Адзін вадзіцель, заўважыўшы мяне з фотаапаратам, спытаў: «Пра інспектараў ДПС публікацыю рыхтуеце? Правільна! Яны ў нас малайцы, добра працуюць». Наогул давялося многа прыемных водгукаў пачуць у адрас інспектараў дарожна-патрульнай службы, а гэта яскрава сведчыць аб тым, што працуюць у нас сапраўдныя прафесіяналы.
У кароткіх перапынках паміж спыненнем машын даведалася аб тым, што Андрэй родам з Хойнік. У міліцыі  працуе з 2006 года, інспектарам ДПС – з 2011-га. Нягледзячы на цяжкасці (яны, вядома, ёсць усюды), маладому чалавеку вельмі падабаецца яго работа.
Мяняем месца дыслакацыі: падзяжурылі на вул. Сялянскай, потым перабазіраваліся на вуліцу К. Маркса. Каля Настольскіх могілак перад Радаўніцай дарожнікі ўстанавілі абмежавальныя знакі 40 і 20. Там правяралі вадзіцеляў на хуткасць з радарам. Праверку на ўважлівасць прайшлі не ўсе: два вадзіцелі  «ў сорак» не ўклаліся. Складаем пратаколы.
Надышоў час абеду. Развітваемся на гадзіну, пасля чаго зноў сустракаемся, але большай кампаніяй. На дзяжурства заступіў інспектар дарожна-патрульнай службы Анатолій Кулакоўскі. Астатак працоўнага дня правядзём утрох.
Накіроўваемся на новую «кропку». І тут: «Внимание, всем нарядам!» Мы спыняемся каля абочыны, занатоўваем у блакноце даныя. Па радыёстанцыі перадаюць: «Пишем ориентировку. Похищен автомобиль «Митцубисси…». Адказваем, што прынялі інфармацыю да выканання працягваем рух.
Спыняемся на ўездзе горад з боку Рэчыцы. Інспектар ДПС Кулакоўскі выходзіць на дзяжурства, вадзіцель першага спыненага аўтамабіля атрымлівае адразу тры штрафы: за перавышэнне хуткасці, за кіраванне машынай, якая не прайшла тэхнічны агляд, адсутнасць талона да вадзіцельскага пасведчання. Мужчына на месцы заплаціў 225 тысяч Некалькі машын без парушэнняў, а потым «папаўся» бяспраўнік. Штраф! Адзначу, інспектары ДПС не толькі караюць рублём, але імкнуцца ўздзейнічаць словам. Да прыкладу, аўтаўладальнік не ўключыў паварот пры перастраенні на другую паласу. На першы раз даравалі і нагадалі аб неабходнасці выканання Правіл дарожнага руху. Вадзіцель абяцаў быць уважлівей. IMG_7185
Анатолій Кулакоўскі працуе ў органах унутраных спраў з 2010 года, а форму інспектара дарожна-патрульнай службы апрануў летась. З жазлом і радарам працуе нядаўна, але на яго рахунку дзве пагоні. Першая адбылася 30 снежня мінулага года. У Брагіне ДПС заўважыла «Жыгулі», за рулём якога, як выказалі здагадку інспектары, знаходзіўся нецвярозы вадзіцель. Калі машыну паспрабавалі спыніць, ВАЗ павялічыў хуткасць і панёсся бок Хойнік. Брагінскія ДПС-нікі па радыёсувязі папрасілі сваіх хойніцкіх калег аказаць садзейнічанне ў затрыманні ліхача. Наш нарад хутка накіраваўся на падмогу. Па гучнай сувязі супрацоўнікі неаднаразова загадвалі парушальніку спыніцца. Але не рэагаваў, працягваў рухацца з высокай хуткасцю, віляючы з боку бок. Зрабіўшы выснову, што гоншчык стварае пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, вырашылі страляць – спачатку ў паветра, потым па колах. Але нават на трох прастрэленых колах машына даехала да кафэ «Сузор’е», у раёне якога вадзіцель і быў затрыманы.
Другая пагоня адбылася ў лютым сёлета практычна па такому ж сцэнарыю.  Лавілі «шумахера» на трасе Рэчыца-Хойнікі. Усе спробы хойніцкіх ДПС-нікаў спыніць праследваемую машыну былі безвыніковымі. Стала зразумела, што аўтамабіліст паводзіць сябе неадэкватна, была відавочная пагроза для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Каб парушальнік не заехаў у Хойнікі, супрацоўнікі вырашылі страляць, аб чым апавясцілі вадзіцеля па гучнай сувязі. Анатолій Кулакоўскі зрабіў два папераджальныя выстралы ў паветра і прыцэльны – у кола. Толькі пасля гэтага, праз 150 метраў, «Жыгулі» спыніліся, парушальнік быў затрыманы. У крыві вадзіцеля-бяспраўніка было выяўлена 4,1 праміле алкаголю. IMG_7204
Гэта не фрагменты з кінафільма – гэта небяспечныя працоўныя будні інспектараў ДПС. У людзей гэтай прафесіі сапраўды жалезныя нервы. Сустракаюцца ж вадзіцелі-грубіяны, якія за сапсуюць настрой на ўвесь дзень. Ды дарожна-транспартныя здарэнні не для слабанервовых: даводзіцца даставаць скалечаных людзей з пакурожаных аўтамабіляў, бачыць кроў і пакуты родных пацярпеўшых. Жудасна…
За перыяд сваёй службы, як прызнаюцца самі інспектары дарожна-патрульнай службы, многія машыны, якія калясяць па тэрыторыі раёна, яны ведаюць назубок. Гэтага патрабуе сама спецыфіка працы.
Некаторых уладальнікаў аўто мы адкрыць багажнік для агляду на прадмет выяўлення забароненых рэчываў. Сачылі за тым, як вадзіцелі прапускаюць пешаходаў на пераходах.
Едзем і бачым, што на абочыне стаіць машына, відаць па ўсім здарылася паломка. Спыняемся, каб высветліць, у чым справа. Сапраўды, пэўныя няспраўнасці – трэба выручыць. Тармозім іншыя машыны, звяртаючыся за дапамогай. Знайшлі неабходныя запчасткі, зрабілі, і аўтамабіль працягнуў рух. Дарэчы, супрацоўнікі прыходзяць на дапамогу вадзіцелям у час падобных эксцэсаў на дарозе.
Вадзіцелям з дзецьмі нагадвалі аб неабходнасці спецыяльнага сядзення. А як толькі на вуліцы сцямнела, надалі ўвагі пешаходам без флікераў.
Да канца працоўнага дня ад стомленасці я валілася з ног. Столькі машын, людзей… Пратаколы, парушэнні… Але нас чакала яшчэ адно заданне – займацца арганізацыяй бяспекі дарожнага руху ў час мерапрыемства каля помніка Смутку. Мітынг прайшоў – змена закончылася. Заганяем машыну, здаём пратаколы, зброю – дамоў. IMG_7050
Дзень атрымаўся вельмі цікавым, за што я шчыра ўдзячна сваім напарнікам Андрэю і Анатолію. Гэта сапраўды добрасумленныя, шчырыя маладыя людзі, якія адказна ставяцца да сваёй справы. З такімі ахоўнікамі дарог можна быць упэўненым, што на нашых вуліцах будзе спакой і парадак. Ва ўсякім разе, хочацца гэтага ад душы пажадаць.

Тэкст і фота  Наталлі Чэкан.



3 комментария по теме “Будні інспектараў ДПС

  1. Сначала пусть выучат ПДД, прежде чем выходить на работу и наказывать людей, которые в большинстве случаев даже и не виноваты. А вот своих знакомых, которые неоднократно нарушают ПДД, они явно даже и не останавливают, не говоря о том, чтобы хотя бы замечание сделать, а то и протокол составить и наказать виновных!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Я уверен, что в не рабочее время сами работники ГАИ фликера не носят, так почему они тогда наказывают всех подряд. Пусть сами начнут соблюдать ПДД и показывать пример гражданам нашего города.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  3. Как ни приеду к Вам в город, мне всегда испортят настроения ваши «Гаишники», никогда не пропустят… всегда остановят.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *