«Хойніцкі Аграсервіс» – на дошцы гонару Гомельскай вобласці

Рэха падзеі

агросервисУ Гомельскім абласным драматычным тэатры адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў, дасягнуўшых найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2013 год. Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару Гомельскай вобласці лепшым з лепшых уручылі старшыня аблвыканкама У.А. Дворнік і яго намеснікі.
Вельмі прыемна, што ў спіс 44 арганізацый-пераможцаў трапіў «Хойніцкі Аграсервіс». Наша адкрытае акцыянернае таварыства прызнана лепшай арганізацыяй, дасягнуўшай высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.
Цяпер таблічка залатога колеру з назвай гэтай арганізацыі красуецца на Дошцы гонару, якая размешчана на цэнтральнай плошчы Гомеля, а пасведчанне – на бачным месцы ў кабінеце дырэктара таварыства Аляксандра Аляксандравіча Максімовіча (на здымку). Значная працоўная перамога – заслуга прадпрымальнага кіраўніка і старання ўсяго калектыву.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *