Куды дзяваюцца адлічэнні на капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне, кошт якіх выстаўляецца ў жыроўцы кватэраздымшчыкам штомесячна?
Даць справаздачу аб гэтым рэдакцыя “ХН” папрасіла інжынера вытворчага аддзела КЖУП “Хойніцкі камунальнік” Л.В. УТКІНУ.
Гэтыя сродкі акумуліруюцца на спецыяльным рахунку і выкарыстоўваюцца па мэтаваму прызначэнню. Па стану на 1 ліпеня 2009 года сабрана ад насельніцтва па графе “капітальны рамонт” 615,2 мільёна рублёў, па тэхабслугоўванню – 311 мільёнаў рублёў.
Выкарыстана на капітальны рамонт па стану на гэту дату 613,2 мільёна рублёў. На капітальны рамонт жылога дома па вуліцы Церашковай, 2 з частковай мадэрнізацыяй аплачаны работы на суму 61,2 мільёна рублёў, на такія ж мэты зрасходавана 153,5 мільёна рублёў на жылым доме па вуліцы Першамайскай,15 (аплачаны работы і закуплены матэрыялы). На цеплавую мадэрнізацыю дома № 9 па вуліцы Жукава накіравана 224,3 мільёна рублёў. Аплачана работ на суму 69 мільёнаў рублёў на капітальным рамонце дома па вуліцы Тургенева,1.
Закуплены матэрыялы для пачатку правядзення работ на капітальным рамонце даху дома №17 па вуліцы Калесніка (31,3 мільёна рублёў) і дома №19 па вуліцы Калесніка (58,8 мільёна рублёў).
Затрачана 6,3 мільёна рублёў на капітальны рамонт даху дома па вуліцы Калесніка, 17а.
Аплачаны работы па вырабу праектна каштарыснай дакументацыі – 8,8 мільёна рублёў.
Заўважу, што капітальныя рамонты праводзяцца згодна зацверджанага тытульнага спіска.
Між тым, па стану на 1 ліпеня 2009 года агульная запазычанасць жыхароў за кватэрныя паслугі складае 443 мільёны рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 248 мільёнаў рублёў.
Запісала Клаўдзія БОСАК.