Не ўпусціць тэрміны

Сельское хозяйство

Хлебаробам раёна сёлета трэба пасеяць 3600 гектараў азімага рапсу. У кожнай гаспадарцы дастаткова тэхнікі, каб своечасова падрыхтаваць глебу і ўкласціся ў аптымальныя тэрміны сяўбы з 5 па 15 жніўня.


Аднак не паўсюдна гэта назіраецца. Да прыкладу, у  ААТ “Хойніцкі аграсервіс” падрыхтавана было па стану на 3 жніўня 58 працэнтаў плошчаў пад сяўбу. Таксама актыўна вядуць работы ў КСУП “Судкова” і экзбазе “Стралічава”. Гэтага не скажаш аб КСУП імя Мележа і КУП “Аравічы”. Праверка паказала, што палі тут вызвалены ад саломы, але да падрыхтоўкі глебы на ўказаную дату не прыступалі.

Якія тут могуць быць адгаворкі і тлумачэнні? Тым больш, што ў першай гаспадарцы дастатковы вопыт па вырошчванню каштоўнай культуры. У мінулым годзе мележаўцы першымі ў раёне пачалі падрыхтоўку глебы і на базе гаспадаркі праводзіўся раённы семінар, дзе іншыя вучыліся арганізацыі работ.


В. ТАРАСЕНКА, галоўны аграном райсельгасхарчу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *