Ушанавалі ветэрана


90 год – гэта знакавы ўзрост для любога чалавека. Дата, калі за сталом збіраюцца дзеці, унукі, праўнукі, успамінаецца прайшоўшае жыццё. Менавіта 90-гадовы юбілей адзначыў  на мінулым тыдні ветэран Вялікай Айчыннай вайны  Аркадзій Андрэевіч Марыновіч. 

Вялікі ўклад у Вялікую Перамогу Аркадзія Андрэевіча памятаюць і шануюць у раёне. У дзень юбілею з падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў прыехалі да ветэрана намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанка, дырэктар раённага краязнаўчага музея С.А. Шыпілава.

Павіншавалі А.А. Марыновіча са святам і прадстаўнікі Хойніцкага камбікормавага завода, якому юбіляр аддаў значную частку свайго працоўнага жыцця. Дырэктар завода С.М. Вашчыла ад усяго сэрца пажадала Аркадзію Андрэевічу добрага здароўя, аптымізму, шчасця яму і яго блізкім.

Ветэраны – прадстаўнікі мужнага пакалення, якімі ганарыцца наша Радзіма. Мы ніколі не забудзем і шчыра ўдзячны за здзейснены імі подзвіг. Няхай жа такіх святочных дзён у жыцці кожнага з іх будзе як мага больш.


***   ***   ***


А напярэдадні, адклаўшы ўсе справы, вырашыла зрабіць падарунак юбіляру брыгада таварыства з абмежаванай адказнасцю “Хойнікі-Сельмаш” (дырэктар А.У. Машэўскі) у саставе С.М. Карпава, В.М. Піляка, У.М. Піляка. Яны бясплатна зманціравалі новы газавы кацёл – даўнішнюю мару Аркадзія Андрэевіча. Зараз пажылому чалавеку зручна ім карыстацца.


Фота Ірыны НОВІКАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *